https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гісторык Ігар Кузняцоў: У Курапатах мы павінны ўшанаваць памяць усіх забітых, незалежна ад нацыянальнасці


23 жніўня ў Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам была ўсталявана памятная шыльда ў гонар ураджэнцаў Беларусі — вайскоўцаў польскай арміі, забітых НКУС у 1939—1941 гадах.
Шыльду ўсталяваў гісторык Ігар Кузняцоў разам з сябрамі беларускага філіяла Міжнароднага гісторыка-асветніцкага таварыства "Мемарыял".

"Я шчыра спадзяюся, што ў найбліжэйшы час мы зможам назваць яшчэ сотні і нават тысячы з тых, чый прах знаходзіцца і ў Беларусі, і ва Украіне, і ў Расіі", — адзначыў ён.

Кузняцоў падкрэсліў: "Мы павінны ўшанаваць памяць усіх забітых, незалежна ад нацыянальнасці".

"Улічваючы, што мы ушаноўваем памяць менавіта ўраджэнцаў Беларусі, трэба памятаць, што там былі і палякі, і беларусы, і яўрэі, і ўкраінцы, і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў", — сказаў гісторык. Ён падкрэсліў, што шыльда — гэта не мемарыяльны знак, які трэба ўзгадняць з рознымі міністэрствамі, і яна не парушае цэласнасць Курапатаў.

БелаПАН, 23 жніўня 2013
 
Дата публикации:23.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1558
 
Ключевые слова:
Курапаты Мемориал Сталинизм Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме