https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня Перамогі павіншаваў суайчыннікаў з гэтым вялікім і свяшчэнным для кожнага святам


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"69 працоўных, гераічных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў салютаў 45-га года. Але тая вясна застаецца вечным сімвалам бяспрыкладнага подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькаў, - гаворыцца ў віншаванні. - Вялікая Айчынная вайна ўпісана ў скрыжалі гісторыі як лютае процістаянне двух сусветаў і дзвюх ідэалогій - гуманізму і нацызму. Мы ніколі не забудзем, што менавіта народы Савецкага Саюза ўнеслі вырашальны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі".

"Ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух савецкіх людзей. На фронце, у партызанскіх лясах, у падполлі і працоўным тыле яны ўсе як адзін мужна і самааддана змагаліся з ворагам. І перамаглі! Адстаялі краіну. Узнялі яе з руін і попелу, пабудавалі магутную эканоміку, стварылі перадавую навуку і багатую культуру. Іх здзяйсненні - той фундамент, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў гэтыя дні ўся Беларусь стаіць на ганаровай, удзячнай варце, ушаноўваючы герояў Перамогі. "Мы бязмерна ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самы каштоўны здабытак захоўваем ваш галоўны запавет - любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, з`яднанымі і адзінымі, каб ніхто не мог унізіць беларусаў, падпарадкаваць іх сваёй варожай волі. Беларускі народ - народ-пераможца. І гэта пачуццё служыць крыніцай нашага гонару і сілы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт пажадаў усім суайчыннікам здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Перамогі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі - вялікім і свяшчэнным для кожнага з нас святам.

69 працоўных, гераічных гадоў аддзяляюць нас ад залпаў салютаў 45-га года. Але тая вясна застаецца вечным сімвалам бяспрыкладнага подзвігу нашых прадзедаў, дзядоў і бацькаў.

Вялікая Айчынная вайна ўпісана ў скрыжалі гісторыі як лютае процістаянне двух сусветаў і дзвюх ідэалогій - гуманізму і нацызму. Мы ніколі не забудзем, што менавіта народы Савецкага Саюза ўнеслі вырашальны ўклад у разгром гітлераўскай Германіі.

Ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух савецкіх людзей. На фронце, у партызанскіх лясах, у падполлі і працоўным тыле яны ўсе як адзін мужна і самааддана змагаліся з ворагам.

І перамаглі! Адстаялі краіну. Узнялі яе з руін і попелу, пабудавалі магутную эканоміку, стварылі перадавую навуку і багатую культуру. Іх здзяйсненні - той фундамент, на якім мы будуем сваю суверэнную дзяржаву.

У гэтыя дні ўся Беларусь стаіць на ганаровай, удзячнай варце, ушаноўваючы герояў Перамогі. Мы бязмерна ўдзячныя вам, паважаныя ветэраны, і як самы каштоўны здабытак захоўваем ваш галоўны запавет - любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, з`яднанымі і адзінымі, каб ніхто не мог унізіць беларусаў, падпарадкаваць іх сваёй варожай волі. Беларускі народ - народ-пераможца. І гэта пачуццё служыць крыніцай нашага гонару і сілы.

Жадаю ўсім вам, дарагія суайчыннікі, моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, дабрабыту і заўсёды яснага, мірнага неба над галавой.

Са святам! З Днём Перамогі!

Аляксандр Лукашэнка.

8 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1381
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме