https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Індывідуальная канцэпцыя развіцця будзе распрацавана для кожнага горада-спадарожніка ў Беларусі


Аб гэтым паведаміла журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення архітэктурнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Таццяна Пыка.
"Кожны горад-спадарожнік набудзе індывідуальнае аблічча, для кожнага такога горада будзе распрацавана свая канцэпцыя развіцця. Гэта прадугледжана ўказам нумар 214 "Аб развіцці гарадоў-спадарожнікаў", які кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 мая", - адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення.

Паводле яе інфармацыі, у канцэпцыю гарадоў-спадарожнікаў будуць уваходзіць асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця той вобласці, дзе гэты горад знаходзіцца, гэта значыць гэтыя напрамкі будуць устанаўліваць аблвыканкамы. "Напрыклад, калі Заслаўе - гэта гістарычны горад, то, хутчэй за ўсё, яго канцэпцыя развіцця будзе накіравана на турызм. Дзяржынск з`яўляецца прамысловым горадам, значыць, яго развіццё будзе накіравана ў сферу прамысловасці", - растлумачыла Таццяна Пыка. Пры гэтым указам нумар 214 устаноўлена, што для гарадоў-спадарожнікаў будуць развівацца адзіныя транспартныя зносіны з Мінскам або абласным цэнтрам, а таксама адзіная сістэма сацыяльна-эканамічнага і вытворчага развіцця.

Таксама прадстаўнік міністэрства паведаміла, што ўказ распрацаваны ў першую чаргу для рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай горадабудаўнічай палітыкі, адным з якіх з`яўляецца развіццё гарадоў-спадарожнікаў. "Мы доўга да гэтага дакумента ішлі, але нарэшце ўказ падпісаны, і гэта прыемная падзея як для Мінбудархітэктуры, спецыялісты якога з`яўляюцца распрацоўшчыкамі дакумента, так і для мясцовых выканаўчых органаў, якія будуць рэалізоўваць гэты ўказ", - адзначыла яна.

Гэты дакумент накіраваны на сацыяльна-эканамічнае развіццё гарадоў, прыгарадных зон горада Мінска і абласных цэнтраў. Гэта звязана з развіццём жылых раёнаў, размяшчэннем вытворчасцей, сацыяльна-культурных аб`ектаў. "Развіццё гарадоў-спадарожнікаў неабходна для таго, каб крыху разгрузіць горад Мінск і абласныя цэнтры, з іншага боку, каб надаць іншы статус такім гарадам, як Дзяржынск, Заслаўе, Смалявічы, Лагойск, Рудзенск, Фаніпаль, Скідаль і Жабінка", - падкрэсліла яна.

Таксама Таццяна Пыка растлумачыла, што для таго, каб пабудаваць або набыць жыллё ў горадзе-спадарожніку, неабходна напісаць заяву, а мясцовыя выканаўчыя органы ўлады, устанавіўшы парадак узаемадзеяння з забудоўшчыкамі, будуць фарміраваць кааператывы для будаўніцтва дамоў для такіх грамадзян. "Але ў любы момант чалавек можа адмовіцца ад гэтага будаўніцтва, ніхто не будзе яму ў гэтым перашкаджаць. Ён можа змяніць сваё рашэнне, такіх абмежаванняў для грамадзян указ не прадугледжвае, наадварот, ён накіраваны на прадастаўленне магчымасцей для прыняцця рашэнняў", - паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення.

8 траўня 2014, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1170
 
Ключевые слова:
Строительство Архитектура Город-спутник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме