https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў студзені—лютым 2014 года агульны аб`ём грашовых даходаў насельніцтва склаў 74,1 трлн. рублёў, ці ў разліку на душу насельніцтва 3 млн. 915,3 тыс. рублёў у месяц


Пра гэта паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У структуры грашовых даходаў аплата працы займае 63,4%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, — 9,3%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву — 21,6%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 5,7%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэкціраваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—лютым 2014 года ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічыліся на 6,6%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2014
 
Дата публикации:19.04.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:978
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика Уровень жизни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме