https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Купалле адзначаецца ў Беларусі як ні ў якой іншай са славянскіх дзяржаў


Такое меркаванне выказаў 5 ліпеня ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА міністр культуры Барыс Святлоў.
"Купалле - даволі магутнае свята ў свядомасці беларускага і любога славянскага народа. Але, напэўна, ніводная са славянскіх дзяржаў не святкуе так шырока Купалле, як гэта адбываецца ў нас на фестывалі "Александрыя збірае сяброў", - адзначыў міністр. Паводле яго слоў, у гэтым годзе на свяце будуць задзейнічаны каля 2 тыс. артыстаў.

"Падрыхтоўка вядзецца даволі доўга - на працягу года пасля заканчэння папярэдняга фестывалю "Александрыя збірае сяброў". Кожны год адбываецца плаўная эвалюцыя ў лепшы бок за кошт пашырэння ўдзельнікаў, колькасці зорак, якія выступаюць на фестывалі, мерапрыемстваў, якія арганізуюцца вакол яго", - сказаў Барыс Святлоў.

Фестываль "Александрыя збірае сяброў" у гэтым годзе традыцыйна пройдзе 6-7 ліпеня. Гулянні адбудуцца ў маляўнічай мясціне на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты - Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці - Магілёўскую і Віцебскую.

У гэтым годзе асноўны ўпор арганізатары зрабілі на купальскіх абрадах і традыцыях. Удзельнікаў і гасцей фэсту чакаюць "Александрыйскі кірмаш", фестывалі лёну і квасу, тэматычныя майстар-класы, выстаўкі і экскурсіі, выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці, эксклюзіўны феерверк і лазернае шоу.

Ідэя праводзіць такое мерапрыемства менавіта ў Александрыі Шклоўскага раёна з`явілася не выпадкова. Усе купальскія мерапрыемствы традыцыйна праходзілі на беразе ракі Днепр, рэчышча якой спакон веку служыла калыскай культуры многіх славянскіх народаў, а водная артэрыя калісьці была неад`емнай часткай вялікага гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі".

5 ліпеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2015
 
Ключевые слова:
Купалле Традиции Обряды белорусов Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме