https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсы валют на 3 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 3 чэрвеня 2013 года.
На 3 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.690 беларускіх рублёў
Еўра — 11.310
Расійскі рубель — 273,50
Украінская грыўна — 1.066,72

Кошык валют — 2.995,57

У параўнанні з пятніцай, 31 мая, афіцыйны курс долара ўзрос на 10 рублёў (0,12%), еўра — на 60 (0,53%), расійскага рубля — знізіўся на 1,50 рубля (0,55%), грыўны — узрос на 1,17 рубля (0,11%). Курс кошыка валют узрос на 1 рубель (0,03%) у параўнанні з пятніцай і знізіўся на 19,39 рубля (0,64%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3015, "долар/расійскі рубель" — 31,7733, "долар/грыўна" — 8,1465.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 3 чэрвеня долар купляюць па 8.650—8.680 і прадаюць па 8.710—8.790 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 7 рублёў (да 8.667), продажу — на 3 (да 8.729).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.650—8.680 пры куплі, 8.720—8.750 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:03.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1506
 
Ключевые слова:
Бурс валют Белоруский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме