https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Баранавічах летам будзе арганізаваны лагер-семінар па актыўнай рэабілітацыі інвалідаў-калясачнікаў


Рэспубліканская асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў запрашае інвалідаў-калясачнікаў на лагер-семінар актыўнай рэабілітацыі, які будзе арганізаваны з 5 па 17 жніўня на базе Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Удзел у лагеры бясплатны. Для падачы заявак неабходна запоўніць анкету і выслаць яе на электронны адрас inna.digilevich@gmail.com або па факсе (017) 392-11-89. Прымацаванне да анкеты фотаздымкаў прэтэндэнтаў вітаецца.

На семінар будуць адабраныя 30 удзельнікаў. Удзельнікі, якія не маюць інваліднай каляскі актыўнага тыпу, атрымаюць яе падчас семінара, паведамілі ў РАІК.

Лагер актыўнай рэабілітацыі — гэта комплекс трэнінгавых і навучальных мерапрыемстваў, накіраваных на атрыманне практычных навыкаў паўнацэннага жыцця ў інваліднай калясцы. У лагеры ўдзельнічаюць 30 інвалідаў-калясачнікаў, стаж інваліднасці якіх складае не больш чым 3 гады (ёсць выключэнні), вопытныя інструктары, якія перамяшчаюцца на інвалідных калясках, і валанцёры. Лагер праходзіць на працягу 10 дзён, пасля завяршэння якіх кожны з курсантаў атрымлівае ўсе неабходныя веды і навыкі па самастойным жыцці ў інваліднай калясцы: навыкі кіравання інваліднай каляскай, навыкі заняцця фізкультурай і спортам, асноўныя юрыдычныя веды, навыкі самаабслугоўвання.

"Самы асноўны эфект ад такіх лагераў — гэта тое, што курсанты бачаць станоўчыя прыклады паўнацэннага жыцця ў інваліднай калясцы, размаўляюць з алімпійскімі чэмпіёнамі, бізнесменамі-інвалідамі, з людзьмі, якія, прыкаваныя да інваліднай калясцы, нарадзілі дзіця. Такія зносіны моцна натхняюць і даюць станоўчы імпульс для развіцця на многія гады наперад", — адзначылі ў РАІК.

Паводле інфармацыі арганізацыі, людзі, якія прайшлі рэабілітацыйны лагер, перажываюць "пераацэнку жыццёвых пазіцый, што стымулюе іх на незалежнае пражыванне". "Людзі атрымліваюць моцны эмацыянальны ўздым, што настройвае іх на актыўны лад жыцця: атрымліваць адукацыю, працаваць, займацца бізнесам, спортам, ствараць сем`і і гадаваць дзяцей", — падкрэслілі ў РАІК.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 7 красавіка.
 
Дата публикации:07.04.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1422
 
Ключевые слова:
Реабилитация инвалидов Баранавічы Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме