https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Помнік прападобнаму Сергію Раданежскаму адкрыты ў Мінску


Помнік рускаму царкоўнаму дзеячу - прападобнаму Сергію Раданежскаму - адкрыўся 23 чэрвеня ў Мінску.
Манумент, які асвяціў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, устаноўлены на тэрыторыі прыхода ў гонар прападобнага Cергія Раданежскага.

Як адзначыў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, адкрыццё помніка - знакавая падзея ў жыцці беларускага грамадства, што сведчыць аб дружбе і развіцці адносін з Расіяй. "Мы больш прывыклі гаварыць аб эканоміцы, сумесных праектах у галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, але ўсё гэта было б немагчыма без духоўнага адзінства. Хрысціянскія каштоўнасці, якія ўвасоблены ў гэтым мануменце, сведчаць аб шматбаковым і пазітыўным развіцці адносін Беларусі і Расіі, у тым ліку ў духоўнай сферы", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Старшыня Камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі, старшыня Навукова-кансультатыўнага савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Леанід Слуцкі паведаміў, што Фонд захавання духоўнай спадчыны прападобнага Сергія Раданежскага (яго папячыцельскі Савет узначальвае старшыня Дзярждумы Сяргей Нарышкін) у гэтым годзе пачаў святкаванне 700-годдзя з дня нараджэння вядомага царкоўнага дзеяча ўстаноўкай трох манументаў. Адзін з іх з`явіўся ў Сімферопалі, другі - у Мінску, а трэці праз некаторы час будзе ўстаноўлены ў Казахстане. У сувязі са святкаваннем памятнай даты на гэты год запланаваны і іншыя не менш цікавыя мерапрыемствы.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка выказаў падзяку расійскаму фонду і асабіста Сяргею Нарышкіну за рэалізацыю праекта і яго фінансаванне.

Устаноўка помніка - адзін з этапаў у рэалізацыі цэлага храмавага комплексу. Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы сёння заклаў капсулу ў падмурак будучага храма ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага. На тэрыторыі прыхода пабудавана ўжо невялікая царква, у перспектыве - будаўніцтва вялікага храма. У бліжэйшыя месяцы завершыцца яго праектаванне.

Сергій Раданежскі (1314 -1392) - вядомы царкоўны дзеяч. Свецкае імя Варфаламей. Адстаючы ў навучанні ад сваіх равеснікаў, ён стаў вывучаць Свяшчэннае Пісанне. Прыкладна ў 1328 годзе разам з сям`ёй пераехаў у Раданеж. Там накіраваўся ў манастыр, а праз некаторы час заснаваў царкву Сергія Раданежскага ў імя Святой Тройцы. Затым стаў ігуменам у Богаяўленскім манастыры, прыняў імя Сергій. Праз некалькі гадоў у гэтым месцы ўтварыўся працвітаючы храм. Прападобны стаў высокапаважаным у колах усіх князёў: ён благаслаўляў іх перад бітвамі, прыміраў паміж сабой. Памёр вялікі ігумен 25 верасня 1392 года. За сваю біяграфію Сергій Раданежскі заснаваў некалькі манастыроў. Быў прылічаны да ліку святых. У творы "Жыціе Сергія" Епіфанія Прамудрага сцвярджаецца, што за ўсю біяграфію Сергія Раданежскага было здзейснена мноства цудаў і вылечванняў. Аднойчы ён нават уваскрэсіў чалавека. Перад абразом прападобнага людзі просяць аб выздараўленні, а 25 верасня, у дзень смерці, вернікі ўшаноўваюць яго памяць.

23 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1471
 
Ключевые слова:
Мінск Сергий Радонежский Религия Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме