https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для дэнамінацыі ў Беларусі ўсё гатова, у тым ліку надрукаваны новыя грашовыя знакі, але неабходна вычакаць зручны момант


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 красавіка, размаўляючы ў Баранавічах з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ "558 Авіяцыйны рамонты завод".
"Надыдзе час, мы гэта зробім. Я ўжо вам шчыра гаварыў, што гэта валюта (новыя грашовыя знакі. - Заўвага БЕЛТА) у нас надрукавана адносна даўно - прыгожая, да еўра падобная", - сказаў Прэзідэнт.

"Але для гэтага (дэнамінацыі. - Заўвага БЕЛТА) патрэбны момант, час, каб эканоміка пачала працаваць, каб была пэўная стабільнасць", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што правядзенне дэнамінацыі - гэта чыста тэхнічнае пытанне. "Але ў нас жа народ які? А, мяняюць: пабег, трэба скупіць, памяняць на долары, еўра і г.д.", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама заклікаў не бегаць па абменніках, а траціць нацыянальную валюту на набыццё неабходных пакупак. "Пажадана, каб у абменнікі вы не хадзілі, а хадзілі ў магазіны і куплялі для сябе ўсё, што неабходна", - сказаў ён.

2 красавіка 2014, Баранавічы
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.04.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:965
 
Ключевые слова:
Деноминация Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме