https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Большасць затрыманых 25 сакавіка адпусцілі без складання пратаколаў


Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Большасць затрыманых удзельнікаў акцыі, якая прайшла вечарам 25 сакавіка ў Мінску з нагоды 96-й гадавінай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР), былі адпушчаныя з міліцыі без складання пратаколаў.

Позна вечарам 25 сакавіка, прыкладна ў 22.30, з Заводскага РУУС Мінска былі адпушчаныя актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Леанід Кулакоў, Улад Бародка, Алена Лазарчык і Сяргей Мацкойць. Таксама без складання пратаколаў адпусцілі з Савецкага РУУС Мінска актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Дзмітрыя Дразда і Станіслава Рачкеля. За непаўналетнім Віктарам Кашкевічам прыехалі яго бацькі.

Актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі застаецца ў Заводскім РУУС. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага Аляксея Маркоўскага. Праваабаронцы спрабуюць высветліць яго месцазнаходжанне.

Нагадаем, усе актывісты былі затрыманыя пасля заканчэння мітынгу, які прайшоў у парку Дружбы Народаў. Мітынг пачаўся на гадзіну пазней, чым было запланавана. Ён адбыўся пасля традыцыйнага шэсця.

Арцём Шрайбман, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2014
 
Дата публикации:26.03.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1381
 
Ключевые слова:
Дзень Волі БНР Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме