https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Злачынец, які выкраў з банкаўскіх картак больш за мільярд рублёў, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі


Суд Першамайскага раёна Віцебска вынес прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні грамадзяніна Малдовы ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14, ч. 4 арт. 212, арт. 352 КК.
Як паведамілі ў Вярхоўным судзе Беларусі, абвінавачваны двойчы 19 сакавіка і ў ноч на 15 чэрвеня 2013 года сумесна з групай суайчыннікаў, выкарыстоўваючы загадзя вырабленыя падробленыя плацежныя карткі, рэквізіты якіх некалькімі тыднямі раней былі скапіяваны імі ж з магнітных палос картак пацярпелых пры дапамозе скімінгавых прылад, устаноўленых на картапрыёмнікі банкаматаў, спрабавалі зняць грашовыя сродкі з рахункаў грамадзян у банкаматах рэспублікі.

Агульная сума грашовых сродкаў, якую ўдалося выкрасці злачынцам з рахункаў пацярпелых, склала больш за мільярд рублёў. Выкрадзеныя такім чынам грошы большасці пацярпелых былі вернуты банкамі, кліентамі якіх яны з`яўляліся.

Пакуль перад судом адказвае толькі адзін абвінавачваны, астатнія саўдзельнікі знаходзяцца ў вышуку, двое з іх затрыманы ў Расіі па падазрэнні ва ўчыненні аналагічных злачынстваў.

Прыгаворам суда абвінавачваны прызнаны вінаватым у замаху на крадзеж маёмасці шляхам увядзення ў камп`ютарную сістэму лжывай інфармацыі, спалучанай з несанкцыянаваным доступам да камп`ютарнай інфармацыі, учыненым паўторна, групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры. На падставе ч.1 арт. 14 і ч. 4 арт. 212 КК яму прызначана пакаранне тэрмінам на дзевяць гадоў шэсць месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, а таксама ў несанкцыянаваным капіяванні інфармацыі, якая захоўваецца ў камп`ютарнай сістэме і на машынных носьбітах, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды, і на падставе арт. 352 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе года пазбаўлення волі.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, судом канчаткова прызначана абвінавачванаму пакаранне ў выглядзе 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці без пазбаўлення права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.

Прыгавор раённага суда быў вынесены 10 чэрвеня. Ён абскарджаны ў касацыйным парадку.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1195
 
Ключевые слова:
Криминал Банкомат Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме