https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі ўдасканальваецца прававое рэгуляванне ў галіне жыллёвых адносін


Адпаведны ўказ нумар 219 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь" Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 мая, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакумент накіраваны на ўдасканаленне прававога рэгулявання ў галіне жыллёвых адносін, а таксама на прывядзенне асобных актаў Прэзідэнта ў адпаведнасць з новым Жыллёвым кодэксам Рэспублікі Беларусь, які ўступіў у сілу 2 красавіка 2013 года.

У прыватнасці, указам прадугледжваецца дапаўненне пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага ўказам ад 26 красавіка 2010 года нумар 200, новымі адміністрацыйнымі працэдурамі, неабходнасць ажыццяўлення якіх абумоўлена палажэннямі Жыллёвага кодэкса, і карэкціруюцца ўжо існуючыя адміністрацыйныя працэдуры.

Дакументам уносяцца таксама змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 2 лютага 2009 года нумар 58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў пры адабранні зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб". У названым акце кіраўніка дзяржавы ўстанаўліваецца парадак рэалізацыі маёмасных правоў уласнікамі абцяжаранай рэнтай нерухомай маёмасцi, якая падлягае зносу ў сувязі з адабраннем зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб.

Указам выкладаецца ў новай рэдакцыі пералік жыллёва-камунальных і эксплуатацыйных паслуг, што аказваюцца фізічным асобам, абароты па рэалізацыі якіх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад абкладання падаткам на дабаўленую вартасць.

У адпаведнасці з указам прызнаюцца страціўшымі сілу раней выдадзеныя прававыя акты Прэзідэнта, нарматыўныя прадпісанні якіх у поўным аб`ёме рэалізаваны ў Жыллёвым кодэксе.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

13 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.05.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1671
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Жилищный кодекс Налоги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме