https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Непрыватызаванае жыллё ў Беларусі плануецца пераводзіць у разрад камерцыйнага


Пра гэта паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац, адказваючы 17 мая на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
У Беларусі распрацаваны праект указа, які прадугледжвае перавод жылых памяшканняў, дадзеных грамадзянам на падставе дагавораў найму, а таксама службовага і спецыяльнага жылля ў разрад камерцыйнага.

Паводле яго слоў, праект указа знаходзіцца "на стадыі накіравання кіраўніку дзяржавы".

Як адзначыў міністр, такога жылля ў Беларусі 392 тысячы кватэр, ці 14% ад агульнай колькасці. "Гэта жыллё грамадзяне маюць права прыватызаваць, і на сёння яшчэ 182 тысячы грамадзян маюць на руках чэкі "Жыллё", якія могуць накіраваць на прыватызацыю", — сказаў Шорац.

Паводле яго слоў, праект указа прадугледжвае, што на працягу года пасля прыняцця дакумента грамадзяне будуць мець права прыватызаваць жыллё. Калі яны адмовяцца ад прыватызацыі ці з-за нейкіх прычын не змогуць яе ажыццявіць, жыллё будзе пераведзена ў разрад арэнднага жылля камерцыйнага карыстання.

Калі грамадзяне будуць не гатовыя плаціць за карыстанне ім, то яно будзе пераведзена ў жыллё сацыяльнага карыстання.

7 мая на цырымоніі пачатку будаўніцтва жылога комплексу для навуковай і творчай інтэлігенцыі "Магістр" у Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кошт найму арэнднага жылля павінен быць не ніжэйшым за 50% ад рынкавага.

"Гэта прынцыпова для ўсіх. Арэнднае жыллё не можа быць таннейшым за 50% рынкавага кошту, але і даражэйшым мы не будзем рабіць", — сказаў ён. Разам з тым Лукашэнка падкрэсліў, што для пэўных катэгорый грамадзян будзе працягнута будаўніцтва сацыяльнага жылля: "Гэта, напэўна, ваенныя людзі і, самае галоўнае, шматдзетныя сем`і. Мы ім будзем сур`ёзна дапамагаць, таму што гэта наш галоўны прыярытэт. У астатнім будзем дзесьці трохі дапамагаць, але мы пераходзім да арэнднага жылля, як жыве ўвесь свет".

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2013
 
Дата публикации:17.05.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1655
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Аренда Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме