https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская ўніверсальная таварная біржа знізіла плату за ўдзел у электронных аўкцыёнах у пяць разоў


Аб гэтым паведамілі на біржы.
Зніжана плата за ўдзел у электронных аўкцыёнах на электроннай гандлёвай пляцоўцы (ЭГП) Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Памер платы за паслугу аператара ЭГП складае 100.000 беларускіх рублёў, 370 расійскіх рублёў, 11 долараў ЗША або 9 еўра.

Новы прэйскурант прымяняецца пры ўдзеле ў электронных аўкцыёнах, аб`яўленых з 10 сакавіка 2014 года.

Як патлумачыў начальнік аддзела дзяржаўных закупак біржы Кірыл Пількевіч, устанаўленне тарыфу на паслугу аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі на новым, больш нізкім, узроўні "будзе спрыяць павышэнню актыўнасці ўдзелу пастаўшчыкоў у працэдурах дзяржаўных закупак, што праводзяцца ў форме электронных аўкцыёнаў. Гэта, у сваю чаргу, прывядзе да павышэння ўзроўню канкурэнцыі на электроннай гандлёвай пляцоўцы і, як вынік, зніжэння цэн на закупляныя тавары (работы, паслугі) і нагрузкі на дзяржаўны бюджэт".

Плата за паслугу аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі збіраецца толькі з пастаўшчыкоў (падрадчыкаў, выканаўцаў). Заказчыкі праводзяць электронныя аўкцыёны на бязвыплатнай аснове.

На электроннай гандлёвай пляцоўцы біржы акрэдытавана каля 10,7 тыс. суб`ектаў гаспадарання. У 2013 годзе праведзена 5.200 электронных аўкцыёнаў. Агульная сума заключаных дагавораў склала 2,9 трлн. рублёў, пры гэтым заказчыкі сэканомікі сродкі ў памеры больш чым 450 млрд. рублёў. За студзень—люты 2014 года праведзены 832 электронныя аўкцыёны, падпісана дагавораў на суму больш чым 300 млрд. рублёў. Сярэдні паказчык зніжэння пачатковай цаны аўкцыёну за ўвесь час функцыянавання электроннай гандлёвай пляцоўкі біржы (з сакавіка 2011 года) складае каля 12%.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2014
 
Дата публикации:15.03.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1162
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме