https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Конкурс кінапраектаў выйгралі серыял "Дзяржаўная граніца" і мультыплікацыйны фільм "Казкі старога піяніна"


Мінкультуры Беларусі падвяло вынікі адкрытага рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў на вытворчасць фільмаў па сацыяльна-творчых заказах, паведамілі ў ведамстве.
У творчым спаборніцтве былі заяўлены па тры ігравыя і анімацыйныя праекты.

Конкурсная камісія падтрымала анімацыйны кінапраект, у які ўваходзяць мультфільмы "Глінка" і "Іаган Штраус" (цыкл "Казкі старога піяніна"). Таксама падтрымку атрымае ігравы кінапраект "Дзяржаўная граніца", які складаецца з фільма 10 "Аперацыя "Франклін" і фільма 11 "Грошы не пахнуць" (цыкл "Дзяржаўная граніца. Легенды АСАМ"). Абодва кінапраекты прадставіла Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".

Вытворчасць анімацыйнай карціны фінансуецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту да 100 працэнтаў яе кошту, а ігравой стужкі - да 70 працэнтаў. Арыенціровачная сума на стварэнне мультыплікацыйнага фільма - Br1 млрд. Для ігравога фільма гэта лічба складае Br10 млрд.

У конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускія арганізацыі кінематаграфіі.

24 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.05.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1379
 
Ключевые слова:
Кинематограф Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме