https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі 1,9 тыс. ветэранаў у І квартале атрымалі дапамогу ў рамонце жылля і абсталявання на Br1,3 млрд.


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі больш як 1,9 тыс. ветэранаў і інвалідаў у студзені-сакавіку гэтага года атрымалі дапамогу ў рамонце кватэр, дамоў, надворных будынкаў, печаў, электраправодак, сантэхнічнага, газавага, электратэхнічнага абсталявання, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў на агульную суму Br1,3 млрд.

Паводле слоў спецыялістаў, у бягучым годзе прадоўжана рэалізацыя падпраграмы "Сацыяльная падтрымка ветэранаў, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пажылых людзей і інвалідаў" Комплекснай праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады. Ва ўсіх населеных пунктах рэспублікі, уключаючы самыя аддаленыя і маланаселеныя, праведзены абследаванні ўмоў жыцця ветэранаў ВАВ, асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў І і ІІ груп. Абследавана больш як 161,5 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. ветэранаў ВАВ, па выніках абследаванняў аказваецца дапамога тым, хто мае ў ёй патрэбу.

Дарэчы, у красавіку праведзена пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў, пры Міністрэстве працы і сацыяльнай абароны.

Паводле даных на 1 красавіка бягучага года, у Беларусі пражывалі 25,3 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сярод іх 17,7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ. У краіне налічвалася 34,2 тыс. пацярпелых ад наступстваў вайны, у тым ліку 1,7 тыс. членаў сем`яў ваеннаслужачых, што загінулі ў гады вайны, 31,5 тыс. былых вязняў фашызму, больш як 940 інвалідаў з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд вайны або з наступствамі баявых дзеянняў.

30 красавіка 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2019
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Ветераны Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме