https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы


Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных, які адзначаецца больш як у 140 краінах, у Беларусі называюць Святам працы. Ён быў заснаваны ўказам прэзідэнта ў 1998 годзе і з`яўляецца выхадным днём.
"Гэты дзень сімвалізуе прыход вясны, абуджэнне прыроды, адзінства людзей ва ўмацаванні міру, дабрабыту, стабільнасці на сваёй зямлі, — цытуе віншаванне прэс-служба прэзідэнта. — Беларусь заўсёды славілася таленавітым, працавітым народам, які жадае жыць у добрасуседстве і дастатку. Талакой нашы продкі будавалі дамы, дарогі, збіралі ўраджай. І сёння мы выхоўваем у нашых дзецях павагу да чалавека працы, пачуццё абавязку і адказнасці".

Першамайскае свята, адзначаецца ў віншаванні, — гэта "магчымасць яшчэ раз выказаць словы падзякі ветэранам і перадавікам вытворчасці, усім, хто ўласнымі рукамі і розумам будуе будучыню сваёй сям`і, сваёй краіны". Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім "моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях".

Апошнія некалькі гадоў публічна адзначаць гэта свята дазваляецца толькі праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. І цяперашні год не стаў выключэннем. Сёння ФПБ ладзіць у цэнтры Мінска мітынг і масавыя гулянні. У той жа час Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, незалежнаму прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці і прадстаўнікам левых партый праводзіць першамайскія мітынгі сталічныя ўлады забаранілі на той падставе, што "ва ўсіх паркавых зонах" горада сёння будуць арганізаваны афіцыйныя святочныя мерапрыемствы.

Прадстаўнікі апазіцыі і незалежных прафсаюзаў абвінавацілі ўлады ў "манапалізацыі права на арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 1 Мая". Улады манапалізавалі такое права з тым, "каб канчаткова выпусташыць змест Першамая — з Міжнароднага дня салідарнасці працоўных ператварыць яго ў гэтакае "свята вясны і працы", у чарговы безаблічны "чырвоны дзень" календара", гаворыцца ў адпаведнай заяве.

БелаПАН
Мінск, 1 мая 2013
 
Дата публикации:01.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2356
 
Ключевые слова:
Первомай Праздник Труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме