https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Мастоўдрэў" глядзіць у заўтра


Мадэрнізацыя на прадпрыемстве падразумявае не толькі будаўніцтва новых карпусоў завода, але і рэканструкцыю галоўнага корпуса, асобных вытворчасцяў смол, плёнкі і паперы, якія будуць выкарыстоўвацца на асноўнай лініі.

Чарговая выязная прыёмная "Звязды" прайшла на Гродзеншчыне, у горадзе Масты, які вядзе свой летапіс яшчэ з 1486 года. Апроч надзённых эканамічных пытанняў і ходу падрыхтоўкі да летняга аздараўлення — што былі пазначаны ў заданні на камандзіроўку сюды як галоўныя, нашы карэспандэнты паспрабавалі адлюстраваць і незвычайную маляўнічасць Прынёманскага краю.

Мясцовая эканоміка: мадэрнізацыя

Сёлета ў красавіку адкрытае акцыянернае таварыства "Мастоўдрэў" зарэгістравана ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны "Гроднаінвест". Генеральны дырэктар таварыства Сяргей Асосаў не ўтойвае свайго задавальнення: уключэнне прадпрыемства ў СЭЗ дабіваліся і чакалі доўгі час. Гэта надасць прадпрыемству новы імпульс для далейшага развіцця, а менавіта шэраг падатковых і мытных прэферэнцый, што паспрыяе інвестыцыйнаму клімату, большай прыцягальнасці прадукцыі. Гэта асабліва актуальна для таварыства, дзе разгорнуты тэхнічнае пераўзбраенне і шырокая мадэрнізацыя, якія вядуцца за асабістыя сродкі і банкаўскія крэдыты пад гарантыю ўрада.

У прыватнасці, цяпер будуецца новы завод па выпуску драўнінна-валакністых пліт МДФ/ХДФ.

— Аналагаў такой вытворчасці ў Беларусі няма. З нізкаякаснай драўніны будзе выпускацца высакаякасны заменнік натуральнага дрэва ў прасаваным выглядзе. Кошт праекта 150 млн еўра, у тым ліку 70 тыс. еўра пайшло на закупку сучаснага абсталявання нямецкай вытворчасці, — распавёў гендырэктар. — Увесці ў дзеянне новую вытворчасць плануецца да канца 2014 года, а ў 2015 — выйсці на праектную магутнасць. Сёлета мы вырабляем на асноўнай вытворчасці прадукціі на 25 млн еўра ў год. З уводам новага завода сума павялічыцца да 125 млн еўра, а выручка на аднаго работніка складзе ад 120 да 200 тысяч долараў ЗША у год. Мяркуецца, у разы павялічыцца заработная плата работнікаў, і што вельмі важна — з`явяцца дадатковыя працоўныя месцы.

Як адзначыў Сяргей Барысавіч, штуршок да далейшага развіцця прадпрыемства даў Указ Прэзідэнта Беларусі № 529 от 18.10.07 "Аб некаторых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці". Дзяржаўная падтрымка прынесла станоўчыя вынікі. Дзякуючы гэтаму распачалі сапраўды небывалую мадэрнізацыю.

Варта дадаць, што для невялікага райцэнтра "Мастоўдрэў" — горадаўтваральнае прадпрыемства. На галаўной пляцоўцы, якая займае 38 гектараў, працуе 2100 чалавек, а ў філіяле "Полацклес", які далучылі да таварыства год таму — яшчэ 380. Геаграфія пастаўкі прадукцыі даволі шырокая: краіны далёкага і блізкага замежжа — Расія, Літва, Польшча, Германія, Бельгія, Галандыя, Турцыя. На заводзе ўпэўнены, што з выпускам новай якаснай прадукцыі колькасць партнёраў павялічыцца. А вопыт стварэння новай вытворчасці ў калектыву ўжо ёсць. Набыты ён пры рэарганізацыі фанернай лініі, якая закончылася летась. У яе наладжванне ўкладзена 21 млн еўра асабістых сродкаў. У выніку з`явілася якасная вялікафарматная і ламініраваная фанера, якая адпавядае еўрапейскім стандартам, з павышанай вільгацеўстойлівасцю. А галоўнае, яна вырабляецца па праграме імпартазамяшчэння, і актыўна выкарыстоўваецца ў розных галінах народнай гаспадаркі: аўтамабілебудаванні, будаўніцтве, прамысловасці. Такой фанеры ў Беларусі больш ніхто не выпускае. Выкарыстоўваюць сваю прадукцыю і самі вытворцы пры ўзвядзенні новага завода.

Мадэрнізацыя падразумявае не толькі будаўніцтва новых карпусоў гэтага завода, але і рэканструкцыю галоўнага корпуса, асобных вытворчасцяў смол, плёнкі і паперы, якія будуць выкарыстоўвацца на асноўнай лініі. Ужо зманціравана сучаснае італьянскае абсталяванне для перапрацоўкі пліты ў падлогавае пакрыццё, тавары народнага спажывання па праграме імпартазамяшчэння. З аднаго боку, у краіне з`явіцца неабходны тавар, на які сёння траціцца валюта. А з другога боку, гэта дасць магчымасць прадпрыемству зарабляць тую ж валюту, каб разлічвацца па крэдытах і ўмацоўваць свае пазіцыі на рынку.

Для прынцыпова абноўленага прадпрыемства спатрэбяцца і новыя кадры. Пра іх ужо сёння дбаюць у акцыянерным таварыстве.

— Кожны год мы запрашаем на працу 10-15 выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Пасля абавязковай адпрацоўкі, як правіла, застаецца да пяці маладых спецыялістаў. Сёлета мы разлічваем як мінімум на 30 чалавек. Яны спатрэбяцца на мантажы новага абсталявання, а затым — і на новай вытворчасці. Маладым спецыялістам на час работы прапаноўваем месца ў інтэрнаце. Ёсць у нас і гасцініца. Раней другі паверх будынка здавалі ў арэнду, а цяпер рэканструявалі і адкрылі 12 добраўпарадкаваных нумароў з харчавальным блокам. У перспектыве за прыбыткі, якія атрымаем у выніку мадэрнізацыі вытворчасці, мяркуем будаваць і жыллё для работнікаў, а таксама для здачы ў арэнду гараджанам. "Мастоўдрэў" заўсёды гэтым займаўся на працягу сваёй 86-гадовай гісторыі, — канстатуе Сяргей Асосаў.

Дададзім, што сам дырэктар вельмі цесна звязаны з калектывам. "Працую тут, колькі сябе помню", — жартуе ён. Але ў кожным жарце ёсць доля праўды. Сяргей Барысавіч прыйшоў сюды адразу пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1979-м. Пасля службы ў арміі паступіў у інстытут, адпрацаваў 9 месяцаў па размеркаванні ў Магілёве і вярнуўся на прадпрыемства. Працаваў у будаўнічай брыгадзе, начальнікам транспартнага аддзела, камерцыйным дырэктарам, а на працягу апошніх 6 гадоў узначальвае калектыў.

Наогул, сацыяльнай сферы на прадпрыемстве надаецца шмат увагі нават цяпер, калі на ўліку кожны рубель. Толькі летась на рэканструкцыю сталовай, якая налічвае некалькі залаў, затрацілі 2 млрд асабістых сродкаў. На тэрыторыі завода ёсць яшчэ і кавярня на 100 пасадачных месцаў, а на асноўных вытворчасцях — буфеты, дзе можна набыць прадукты харчавання ў кошт будучай зарплаты. 80 працэнтаў працаўнікоў прадпрыемства складаюць жанчыны. І такі варыянт іх цалкам задавальняе: пасля работы не трэба хадзіць па гарадскіх крамах, а можна купіць усё неабходнае на працоўным месцы.

Таццяна Лазоўская
Звязда, 8 мая 2013

 
Дата публикации:08.05.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1531
 
Ключевые слова:
Масты Деревообработка Модернизация Мостовдрев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме