https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Подзвіг пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне назаўсёды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў


Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам напярэдадні Дня Перамогі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта вялікае свята ўвасабляе ў сабе бяспрыкладны гераізм савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны і радасць выратаваных ад прыгнёту народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

"Самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна пакінула глыбокі след у кожнай беларускай сям’і. Брэсцкая крэпасць і Буйніцкае поле, масавы партызанскі рух і аперацыя "Баграціён", Трасцянец і Хатынь - гэта не толькі вехі ваеннай гісторыі, але і сведчанне найвышэйшай мужнасці нашага народа. Ён выстаяў і перамог, вярнуў да жыцця палітую крывёй родную зямлю, аднавіў разбураную гаспадарку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Павага да пакалення пераможцаў, прадаўжэнне слаўных ратных і працоўных традыцый - гэта праяўленне нашай вернасці іх запаветам берагчы мір, бяспеку і дабрабыт Радзімы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

9 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1788
 
Ключевые слова:
День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме