https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гран-пры міжнароднага фестывалю "Зямля пад белымі крыламі" заваяваў Ягор Шаранкоў са Светлагорска


Аб гэтым паведаміла начальнік аддзела культуры Мазырскага райвыканкама Ірына Міронычава.
Гран-пры VIII Міжнароднага фестывалю юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" ў намінацыі "Сола-вакал эстрадны" заваяваў Ягор Шаранкоў са Светлагорска.

Такой жа ўзнагароды фестывалю ўдастоены Яніна Ляўкоўская з Лельчыц (намінацыя "Сола-вакал народны") і харэаграфічны калектыў "Папараць-кветка" са Слуцка.

Дзіцячы форум праходзіў 22-27 красавіка ў Мазыры і сабраў больш як 600 удзельнікаў з 11 краін, у тым ліку Расіі, Эстоніі, Украіны, Сербіі, Малдовы, Румыніі, Азербайджана, Казахстана. Беларусь прадставілі творчыя калектывы з усіх рэгіёнаў. Конкурсныя праграмы праходзілі ў некалькіх намінацыях, у тым ліку "Сола-вакал народны", "Вакальныя групы, эстрадныя спевы", "Харэаграфія,народна-сцэнічны танец" і іншых, па розных узроставых катэгорыях.

Журы фестывалю ўзначаліў Міхаіл Дрынеўскі - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г.І.Цітовіча, прафесар, народны артыст Рэспублікі Беларусь.

У час фестывалю адбыліся выступленні яго ўдзельнікаў на пляцоўках аграгарадкоў, прайшлі вечары дружбы, мітынг-рэквіем, прысвечаны чарнобыльскай трагедыі, круглы стол для кіраўнікоў творчых калектываў і выканаўцаў і інш.

Фестываль юных талентаў "Зямля пад белымі крыламі" арганізаваны ў 1998 годзе. Ён праводзіцца з мэтай развіцця і прапаганды беларускай нацыянальнай культуры, эстэтычнага выхавання дзяцей, далучэння іх да шматвяковых традыцый народнай мастацкай творчасці, умацавання і пашырэння міжнародных сувязей, знаёмства з нацыянальнай культурай краін - удзельніц фестывалю, падтрымкі і развіцця таленавітых выканаўцаў.

29 красавіка 2013, Гомель
Таццяна Болгава - БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2063
 
Ключевые слова:
Фэст культуры "Зямля пад белымі крыламі" Детский конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме