https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ФПБ правядзе традыцыйны першамайскі мітынг


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правядзе традыцыйны першамайскі мітынг у мінскім парку імя Я.Купалы, паведамілі ў прэс-службе нацыянальнага прафцэнтра.
Удзел у першамайскім мітынгу прымуць кіраўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Мінгарвыканкама, прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці "БелАПП". Да ўдзелу ў мітынгу запрошаны таксама прадстаўнікі дыпламатычных місій, ветэранскіх арганізацый, спартыўнай грамадскасці, студэнцтва, жыхары горада Мінска.

Па традыцыі да месца збору на мітынг запланавана шэсце калон працоўных калектываў прадпрыемстваў горада, студэнцкай моладзі, галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ. З 10.30 удзельнікі пойдуць уздоўж праспекта Незалежнасці з боку плошчы Незалежнасці і плошчы Перамогі да парку імя Я.Купалы.

Пасля заканчэння мітынгу прысутных чакае вялікі святочны канцэрт з удзелам зорак беларускай эстрады, народных аматарскіх калектываў. Масавыя гулянні 1 мая будуць праходзіць і ў іншых парках сталіцы.

29 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1951
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Беларуси Первомай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме