https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Названы гарады Беларусі з самай вялікай колькасцю вуліц


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскай інтэрнэт-кампаніі "Яндэкс".
У першую тройку беларускіх гарадоў з самай вялікай колькасцю вуліц, паводле даных сэрвісу "Яндэкс. Карты", увайшлі Мінск, Магілёў і Віцебск.

У кампаніі падлічылі, што Мінск налічвае каля 1.300 вуліц, праспектаў і завулкаў. Магілёў уключае амаль 900 вуліц, а Віцебск — 850. Значна адстаюць ад іх іншыя абласныя цэнтры: Гомель (каля 700 вуліц), Брэст (670) і Гродна (550).

Усяго ж, паводле даных "Яндэкса", у сталіцы Беларусі і абласных гарадах налічваецца амаль 5 тысяч вуліц, завулкаў, праездаў, тупікоў і плошчаў. Прычым больш як 2 тысячы маюць унікальныя назвы. Крыху больш за 50 тапонімаў сустракаюцца адначасова ва ўсіх шасці гарадах.

Каля паловы вуліц у абласных цэнтрах Беларусі маюць унікальныя назвы. Гэтыя тапонімы не сустракаюцца больш ні ў адным іншым буйным горадзе з такім статусам. Прычым больш за ўсё ўнікальных назваў вуліц у Мінску (57%), а менш за ўсё ў Гомелі і Брэсце (41%).

Каля 44% тапонімаў, якія паўтараюцца, апісваюць геаграфічнае становішча, указваюць на асаблівасці прыроды ці самой вуліцы. Сярод іх — вуліцы Заходняя, Чыгуначная, Цяністая і Шырокая. Пятая частка (22%) распаўсюджаных назваў абавязана сваім з`яўленнем савецкаму мінуламу і дзеячам рэвалюцыі: вуліцы Леніна, Карла Маркса, Піянерская.

На трэцім месцы па папулярнасці (19%) назвы ў гонар герояў, палкаводцаў і лётчыкаў, у тым ліку Чкалава, Гастэлы, Суворава і Будзённага. Менш за ўсё вуліц, названых у гонар пісьменнікаў, вучоных і мастакоў: Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Пушкіна і Рэпіна.

Паводле даных кампаніі "Яндэкс", кожны горад Беларусі мае свае асаблівасці. Напрыклад, у Віцебску дзякуючы кварталам прыватных дамоў сканцэнтравана шмат нумарных вуліц, якія паўтараюцца. У гэтым горадзе можна знайсці 19 Лучоскіх, 17 Гарадоцкіх і 15 Полацкіх вуліц. У Гомелі больш за ўсё юбілейных назваў: напрыклад, тут ёсць вуліцы 30, 40, 50 і 70 гадоў БССР, а таксама 50 гадоў заводу "Гомсельмаш" і "Шклозавода".

Мінск, у адрозненне ад іншых абласных цэнтраў, не мае вуліц Горкага, Дабралюбава і Астроўскага. А вось Гродна — адзіны з абласных цэнтраў не атрымаў Мінскую, Маскоўскую і Кіеўскую вуліцы, але затое ў ім ёсць вуліца Літоўская.

Расійскі "Яндэкс" звярнуў увагу і на іншыя асаблівасці беларускіх гарадоў. Так, у Магілёве можна прагуляцца па завулках кампазітараў: Шуберта, Шапэна, Моцарта і Бетховена. Брэст непаўторны кварталамі прыватнай забудовы з лірычнымі назвамі: вуліцы Вольная, Добрая, Звонкая і г.д. Цікавыя тапонімы сустракаюцца і ў Гродне, дзе ёсць вуліцы Ветлівая, Сяброўская, Багатая, Шчодрая і Экзатычная.

"Яндэкс" — расійская ІТ-кампанія, якая мае аднайменную сістэму пошуку ў сетцы і інтэрнэт-партал. Прыярытэтным кірункам з`яўляецца распрацоўка пошукавага механізму, але за гады працы "Яндэкс" стаў мультыпарталам, які цяпер мае больш за 50 сэрвісаў. Мінскі офіс "Яндэкса" адкрыты ў жніўні 2011 года.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2014
 
Дата публикации:11.02.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1576
 
Ключевые слова:
Ономастика Топонимика Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме