https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на 2014 год назначаны 94 аспірантам


Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 29 студзеня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі назначыў стыпендыі на 2014 год 94 аспірантам, якія дабіліся асаблівых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці.

Усе маладыя вучоныя, якім назначаны стыпендыі Прэзідэнта, своечасова і якасна вядуць падрыхтоўку кандыдацкіх дысертацый. 23 аспіранты маюць выдатную паспяховасць, 10 з`яўляюцца аўтарамі (суаўтарамі) манаграфій, 26 маюць патэнты на вынаходствы і карысныя мадэлі, 76 - акты аб укараненні вынікаў даследавання ў практыку.

Назначэнне стыпендыі будзе садзейнічаць стымуляванню творчай актыўнасці аспірантаў, павышэнню эфектыўнасці і якасці іх навукова-даследчай дзейнасці.

Як адзначылі ў прэс-службе, прыняцце распараджэння з`яўляецца яшчэ адным сведчаннем пастаяннай падтрымкі кіраўніком дзяржавы таленавітай моладзі.

29 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.01.2014
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1317
 
Ключевые слова:
Стипендии Образование в Белаурси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме