https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускія палярнікі ўзялі ўнікальныя пробы донных адкладанняў з рэліктавага возера ў Антарктыдзе


Беларускія палярнікі прабылі ў Антарктыдзе больш як тры месяцы, з 14 снежня па 19 сакавіка, і правялі даследаванні амаль па ўсіх навуковых кірунках дзяржаўнай праграмы.
16 красавіка авіярэйсам Абу-Дабі — Мінск у Беларусь вярнуліся ўдзельнікі пятай айчыннай антарктычнай экспедыцыі: кіраўнік экспедыцыі Аляксей Гайдашоў, навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Кароль і дацэнт кафедры мікрабіялогіі біялагічнага факультэта БДУ Уладзіслаў Мямін.

Паводле слоў Аляксея Гайдашова, падчас экспедыцыі атрыманыя ўнікальныя вынікі. Упершыню за перыяд пралёту беларускага касмічнага апарата над Антарктыдай палярнікі паралельна праводзілі наземныя дыстанцыйныя вымярэнні. "Антарктыда — ідэальны палігон для каліброўкі спадарожнікавых аптычных інструментаў. Гэтая праца распачата і будзе працягнута", — заявіў кіраўнік экспедыцыі.

Другім кірункам працы традыцыйна былі метэаралогія і кліматалогія. Назіранні праводзіліся як для забеспячэнняе жыццядзейнасці беларускай і расійскай экспедыцый, гэтак і для забеспячэння ўнутрыкантынентальных палётаў авіяцыі. "Расіяне не маюць у сваім складзе метэаролага ў гэтай мясцовасці, — патлумачыў вучоны, — таму гэты від назіранняў закрываем мы. Перадаём метэазводкі і на борт самалётаў, і на Вялікую зямлю. Так што, як бачыце, міжнародныя супрацоўніцтва і кааперацыя — у наяўнасці".

"Біялогія, мікрабіялогія, гідрабіялогія — вялікі, нявораны кавалак працы ў Антарктыдзе, — сказаў далей Гайдашоў. — Сёлета з намі ўпершыню паехаў мікрабіёлаг, які правёў унікальныя даследаванні. Вырашчаны ў спецыяльных асяроддзях мікраарганізмы, якія будуць вывучацца ўжо ў Беларусі. Тыя мікраарганізмы, якія існуюць там, могуць выкарыстоўвацца і ў фармакалогіі, і ў хімічных працэсах, у медыцыне. Мы павінны заняць у гэтай сферы сваю нішу".

У межах палеаграфічных і заагеаграфічных даследаванняў беларускія палярнікі ўзялі керн з дна возера, "якое шмат тысяч, калі не мільёнаў гадоў з`яўляецца закрытым лёдам". Даўжыня керна — амаль два метры, ён будзе датавацца радыёвугляродным метадам, і, на думку Гайдашова, магчымае атрыманне вельмі цікавых вынікаў.

Апрача таго, упершыню ў прэснаводных вадаёмах Антарктыды зроблена падводная відэаздымка. "Дзякуючы ёй можна на свае вочы ўбачыць, што робіцца пад лёдам у, здавалася б, мёртвым, рэліктавым возеры — там кіпіць жыццё", — заключыў кіраўнік палярнай экспедыцыі.

БелаПАН, 16 красавіка 2013
 
Дата публикации:16.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1679
 
Ключевые слова:
Антарктида Исследования Белорусские полярники
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме