https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць праблему беларускай мовы палітызаванай


Аб гэтым Прэзідэнт заявіў 21 студзеня на сустрэчы з кіраўнікамі буйнейшых беларускіх СМІ.
Прэзідэнт адзначыў, што ў дзяржаве створаны ўсе магчымасці для жадаючых вывучаць беларускую мову. У той жа час Аляксандр Лукашэнка на заўвагу кіраўнікоў некаторых недзяржаўных СМІ аб недастатковым клопаце аб развіцці беларускай мовы прапанаваў адкрыць пры дзяржаўных інстытутах і ўніверсітэтах спецыяльныя курсы для тых, хто жадае вывучаць беларускую мову.

"Я абсалютна не супраць беларускай мовы, - сказаў Прэзідэнт. - Я нават больш, чым вы, хачу, каб нашы людзі свабодна размаўлялі на беларускай мове. Адзінае, што я не прымаю, - гэта ціск. Як толькі пачынаеш націскаць - адваротная рэакцыя".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў свой час навязванне беларускай мовы было памылкай апазіцыі. "Беларуская мова - гэта не фактар для разыгрывання палітыкі. І мы спакойна выведзем краіну, я вам гарантую, калі не будзе разваг аб тым, што мы цяснім беларускую мову, а ўзнімаем англійскую або рускую. Не трэба залішне ўмешвацца ў гэта. Гэта вельмі тонкая жывая матэрыя. Мы гэта зробім спакойна", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Гэта палітызаваная праблема, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Калі хочаш пачаць размаўляць на беларускай мове - адкрывай кнігу і чытай".

"Беларуская мова - не для рэвалюцыі", - дадаў Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у краіне вельмі мудра ў свой час зрабілі, што не адмовіліся ад рускай мовы.

Што датычыцца заўвагі аб тым, што ў краіне выдаецца мала кніг на беларускай мове, то Прэзідэнт нагадаў, што раней прапаноўваў беларускім аўтарам напісаць хоць адзін дастойны твор, аднак дагэтуль гэтага не адбылося. "Я гаварыў: пакладзіце мне хоць адну, напрыклад, "Вайну і мір" і я вам забяспечу гіганцкую падтрымку. Але няма іх!", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

21 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.01.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2033
 
Ключевые слова:
Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме