https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прыблізна 10% работнікаў у Беларусі маюць зарплату ніжэй за 2 млн. рублёў


У лістападзе 2013 года доля работнікаў з заработнай платай ніжэй за 2 млн. рублёў склала 9,6% ад усёй колькасці абследаваных арганізацый, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Удзельная вага работнікаў з заработнай платай вышэй за 10 млн. рублёў склала 5,7%.

На аснове даследаванняў былі вылічаны медыянная зарплата і дэцыльны каэфіцыент дыферэнцыяцыі.

Медыянная заработная плата — памер заработнай платы, які знаходзіцца ў цэнтры раду размеркавання колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы і які дзеліць яго на дзве роўныя часткі — з заработнай платай ніжэйшай і вышэйшай за медыянную.

Разлік медыяннай заработнай платы паказаў, што пры размеркаванні колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы па Беларусі ў лістападзе 2013 года палове працоўных налічана заработная плата вышэй за 4 млн. 411,2 тыс. рублёў, палове — ніжэй за гэтае значэнне. Медыянная заработная плата была меншай за сярэднюю заработную плату на 17,5%, ці 937,5 тыс. рублёў.

Дэцыльны каэфіцыент дыферэнцыяцыі паказвае, у колькі разоў мінімальны ўзровень заработнай платы 10% работнікаў з найбольш высокай аплатай перавышае максімальны ўзровень заработнай платы 10% работнікаў з найменшай аплатай.

У лістападзе 2013 года мінімальны ўзровень заработнай платы ў Беларусі 10% работнікаў з найбольш высокай аплатай у 4,2 разу перавышаў максімальны ўзровень заработнай платы 10% работнікаў з найменшай аплатай. Гэты паказчык у разрэзе абласцей вагаўся нязначна — ад 3,8 разу ў Магілёўскай вобласці да 4,3 разу ў Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

Найбольшы памер перавышэння заработнай платы 10% работнікаў з найбольш высокай аплатай у параўнанні з 10% работнікаў с нізкай аплатай назіраўся ў сферы аказання камунальных, сацыяльных і персанальных паслуг (4,7 разу), сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі (4,3 разу), здабычы паліўна-энергетычных карысных выкапняў (4,3 разу).

Марына Носава, БелаПАН
25 студзеня 2014
 
Дата публикации:25.01.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1007
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме