https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за Br1 млрд выдзелена са спецфонду Прэзідэнта Беларусі на падтрымку таленавітай моладзі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнні савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Са сродкаў фонду выдзелена больш за Br1 млрд на заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі (Br305,18 млн), а таксама набыццё музычных інструментаў установам адукацыі сферы культуры для заняткаў мастацкай творчасцю (Br756,5 млн).

Акрамя таго, за творчыя дасягненні прысуджана Гранд-прэмія ў памеры Br91 млн і званне лаўрэата спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі бронзаваму прызёру дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" Ільі Волкаву. Удзельнікі яго музычнага нумара адзначаны заахвочвальнымі прэміямі ў памеры Br5,85 млн кожная.

Як адзначылі ў прэс-службе, падпісанне распараджэння з`яўляецца яшчэ адным сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі таленавітай моладзі.

11 студзеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.01.2014
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:1286
 
Ключевые слова:
Молодёжь Беларуси Господдержка Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме