https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзяржпадтрымка будаўніцтва жылля і інфраструктуры ў Беларусі ў 2014 годзе можа вырасці да Br22,4 трлн.


Аб гэтым сказана ў артыкуле, падрыхтаваным галоўным упраўленнем бюджэтнай палітыкі Мінфіна і размешчаным у часопісе міністэрства "Финансы. Учет. Аудит".
У праекце бюджэту на 2014 год улічаны расходы на будаўніцтва 2,5 млн.кв.м жылля з дзяржаўнай падтрымкай. У цэлым аб`ём бюджэтнай падтрымкі будаўніцтва жылля і інфраструктуры складзе Br22,4 трлн. (у 2013 годзе - Br15,9 трлн.).

Пры гэтым аб`ём прамога бюджэтнага фінансавання складзе Br8,9 трлн., у тым ліку Br5,9 трлн. - на інжынерна-транспартную інфраструктуру да раёнаў новай жылой забудовы.

На аказанне дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ў выглядзе пакрыцця (кампенсацыі) працэнтных ставак па банкаўскіх крэдытах у праекце рэспубліканскага бюджэту на 2014 год прадугледжана Br10,1 трлн., тэмп росту складзе 104 працэнты да бягучага года.

Прадугледжаныя сродкі дадуць магчымасць забяспечыць дзяржаўнай падтрымкай Br45,6 трлн. крэдытных рэсурсаў (рост на 40 працэнтаў да 2013 года). Сродкі, якія выдзяляюцца на кампенсацыю страт банкаў па экспартных крэдытах, складуць у суме Br439 млрд. (тэмп росту - 138,1 працэнта), што дасць магчымасць забяспечыць бюджэтнай падтрымкай выдачу экспартных крэдытаў на суму больш як Br1,5 трлн.

На кампенсацыю страт ад прадастаўленых ільготных крэдытаў Ашчадным банкам Расіі прадугледжана Br917,5 млрд. (142,2 працэнта). Такі аб`ём сродкаў дасць магчымасць забяспечыць дзяржпадтрымкай экспарт айчыннай прадукцыі на суму больш як Br3 трлн.

Расходы на аказанне дзяржаўнай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі прадугледжваюцца ў форме патанення працэнтных ставак па банкаўскіх крэдытах. Па аграпрамысловаму комплексу ў цэлым захаваны падыход па зніжэнню на 1 працэнтны пункт долі расходаў на АПК у выручцы сельгасарганізацый. Аб`ём сродкаў, прадугледжаных у кансалідаваным бюджэце ў 2014 годзе, складзе Br12 трлн. 910,9 млрд. (у 2013 годзе ўдакладнены план - Br15 трлн. 48,1 млрд.).

Расходы на навуковую і навукова-тэхнічную, інавацыйную дзейнасць у частцы рэалізацыі інавацыйных праектаў, арганізацыі дзейнасці і развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы суб`ектаў інавацыйнай інфраструктуры прадугледжваюцца ў аб`ёме Br2,1 трлн. (0,3 працэнта ВУП). Аб`ём фінансавання рэспубліканскай інвестыцыйнай праграмы на 2014 год захаваны на ўзроўні бягучага года ў памеры Br5,6 трлн.

З улікам падыходаў, што прымяняюцца адносна бягучых і капітальных расходаў у бюджэтнай сферы, сфарміраваны аб`ём датацый, які перадаецца ў бюджэты рэгіёнаў у суме Br29,6 трлн.

26 лістапада 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1359
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Господдержка Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме