https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі з 15 кастрычніка па 15 ліпеня будзе дзейнічаць забарона на здабычу вузкапальцага рака


Пра гэтапаведаміла прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Грамовіч.
Працягласць забароннага перыяду абумоўлена асаблівасцямі віду - для выношвання ікры самцы рака неабходна больш як паўгода.

Згодна з дзеючымі правіламі, за незаконную лоўлю вузкапальцага рака ў перыяд забароны парушальнікі павінны будуць кампенсаваць нанесеную прыродзе шкоду ў памеры 1,5 базавай велічыні за кожную асобіну. Таксама ім пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, а пры нанясенні ўрону ў буйным памеры (ад 40 базавых велічынь) прадугледжана крымінальная адказнасць (цяпер адна базавая велічыня складае Br130 тыс. - Заўвага. БЕЛТА).

Акрамя вузкапальцага рака ў вадаёмах Беларусі пражывае шыракапальцы рак. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, таму ў выпадку вылаву павінен быць выпушчаны ў вадаём у жывым выглядзе.

14 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Красная книга Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме