https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На кінафестывалі "Лістапад" упершыню пакажуць фільм у фармаце 3D


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе форуму.
Паўнаметражны дакументальны фільм "Забойныя сёрферы" ў фармаце 3D адкрые пазаконкурсную праграму дакументальных фільмаў - пераможцаў сусветных кінафестываляў "The Best" XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад". Паказ карціны адбудзецца 2 лістапада ў 18.00 у кінатэатры "Мір".

Праект рэжысёраў Джасціна МакМілана, Крыстафера Неліуса і аператара Дэйва Макгуаера расказвае аб вяршынях майстэрства двух лепшых сёрфераў планеты - двухразовага чэмпіёна свету Тома Кэрала і яго бліжэйшага сябра і саперніка Роса Кларка-Джонса. Аднойчы метэаролаг Бен Мэтсан расказвае ім аб хвалі, вышынёй з небаскроб, і сёрферы вырашаюць яе пакарыць.

Карціна атрымала прэмію Аўстралійскай акадэміі кінематаграфічных і тэлевізійных мастацтваў - 2013 у катэгорыі "Лепшы дакументальны фільм", прыз глядацкіх сімпатый на міжнародным кінафестывалі ў Таронта (Канада) у 2012 годзе і іншыя прэстыжныя ўзгароды.

У час работы над фільмам прымяняліся найноўшыя 3D-тэхналогіі і абсталяванне. Мініяцюрныя 3D-камеры, выкарыстаныя пры здымках, даюць гледачам літаральна адчуць сябе ўнутры хвалі.

ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада. Як і ў мінулым годзе , кінатэатр "Мір" стане асноўнай пляцоўкай паказаў конкурсных і пазаконкурсных праграм дакументальнага кіно.

Арганізатарам форуму выступае Цэнтр візуальных і выканаўчых мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

3 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.10.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1728
 
Ключевые слова:
Кинематограф Фэст культуры Лістапад-2013
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме