https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Які сёння дзень: 18 жніўня 2023 года


Гэты дзень з`яўляецца дзвесце трыццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 135 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень быў адкрыты спадарожнік Марса — Фобас, што са старажытнагрэчаскага перакладаецца як "страх"? Якія яшчэ падзеі адбыліся 18 жніўня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 жніўня

У 1201 годзе быў заснаваны горад Рыга.
У 1649 годзе было заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкім старшынёй, якое, аднак, не стала канцом антыфеадальнай вайны.

Хто нарадзіўся 18 жніўня

1946 год: Алесь Марціновіч, беларускі пісьменнік, крытык, літаратуразнавец.
1954 год: Аляксандр Ксёндзаў, беларускі мастак.

Таксама ў гэты дзень нарадзіліся італьянскі кампазітар Антоніа Сальеры і кінарэжысёр Раман Паланскі.

18 жніўня ў народным календары

У гэты дзень шануюць памяць пакутніка Еўсцігнея. Калі святы Канстанцін Вялікі ўзышоў на трон, Еўсцігней быў сведкам з`явы на небе зорнага Крыжа, што прадказаў яму перамогу. Ва ўзросце 110 гадоў Еўсцігней быў катаваны сваяком Канстанціна, імператарам Юльянам, праз адсячэнне галавы за тое, што той абвінаваціў яго ў адступленні ад Хрыста.

Еўсцігнея ў народзе называюць Жытнікам. У гэты дзень казалі: "Адной рукой жні, другой сей" і замаўлялі жытніцу на багаты ўраджай: кланяліся ёй на чатыры бакі.

18 жніўня гаспадарам варта было сабраць ураджай цыбулі і павесіць яе сушыцца. Звязкі цыбулі, акрамя ўсяго, ачышчаюць паветра ад шкодных бактэрый.

Маладыя дзяўчыны шукалі ў полі "жытную матку" – 12 каласкоў, якія прапусцілі пры ўборцы ўраджаю. Якая першая знойдзе – будзе шчаслівай.

Па прыродных з`явах у гэты дзень вызначалі надвор`е ў снежні: "Чым Жытнік адзначыцца, тым снежань і адклічацца".

Sputnik, 18 жніўня 2023
 
Дата публикации:18.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:146
 
Ключевые слова:
Август Календарь Памятные даты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме