https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


1 кастрычніка максімальныя рознічныя цэны на некаторыя маркі імпартных цыгарэт узрастуць на 3,7—4,8%


Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства па падатках і зборах.
Імпартуемыя цыгарэты марак Кent Convertibles, Kent HDi Blue, Kent HDi Silver, Kent i Switch падаражэюць на 3,7% з 13.500 да 14.000 рублёў за пачак, маркі Lucky Strike Click&Roll — на 4,2% з 12.000 да 12.500 рублёў за пачак, Richmond Cherry, Richmond Premium 4, Richmond Superslim Air 4, Richmond Superslim Cherry — на 4,8% з 21.000 да 22.000 рублёў.

Таксама ўстаноўлены цэны на новыя маркі імпартных цыгарэт Winston XSence Club Blue, Winston XSence Club Silver — 14.000 рублёў за пачак.

Апошні раз цэны на некаторыя маркі цыгарэт павышаліся 1 жніўня, тады яны падаражэлі на 1,9—3,8%.

Згодна з Асаблівай часткай Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 29 верасня 2013
 
Дата публикации:29.09.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1241
 
Ключевые слова:
Табак Рост цен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме