https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэкордную колькасць білетаў плануецца прадаць на канцэрты фестывалю "Залаты шлягер-2013"


Аб гэтым паведаміў 9 верасня на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Больш як 16 тыс. білетаў плануюць рэалізаваць на канцэрты Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2013", які пройдзе ў Магілёве 8-13 кастрычніка. Столькі білетаў яшчэ ні разу не прадавалі за ўсю 13-гадовую гісторыю музычнага форуму.

"Гэта, вядома, не пакрые ўсіх расходаў на арганізацыю і правядзенне фестывалю, але акупіць іх большую частку, паводле папярэдніх падлікаў, амаль 58 працэнтаў, - адзначыў Валерый Малашка. - Амаль 30 працэнтаў білетаў плануецца рэалізаваць у раёнах вобласці, львіную долю - у Магілёве і частку ўпершыню з дапамогай турфірмаў. Мы невыпадкова падключылі турфірмы, каб прыцягнуць на мерапрыемства замежных турыстаў і гасцей - гэта павысіць статус і ўзровень фестывалю". Цана білетаў даволі дэмакратычная - ад Вr50 тыс. да Вr900 тыс. Асноўныя канцэрты будуць праходзіць на дзвюх пляцоўках музычнага рэтрасвята - у Лядовым палацы і Палацы культуры вобласці, дадаў ён.

Бюджэт фестывалю ў параўнанні з праектам 2011 года (фестываль праводзіцца адзін раз у два гады) вырас амаль удвая, якасна змяніўся зорны склад музычнага форуму. У ліку гасцей Крысціна Арбакайтэ, Лайма Вайкуле, група "Бакара", група "На-На", група "Боні М", зоркі сусветнага і айчыннага джазу Стэнлі Джордан, Кліў Дуглас (ЗША), Лені Сендэрскі (Ізраіль), група "Камерата" і інш. "Дарэчы, значную падтрымку ў правядзенні мерапрыемства аказваюць спонсары. Напрыклад, канцэрт зорак сусветнага і беларускага джазу быў бы пад вялікім пытаннем, калі б не аказалі дапамогу прадстаўнікі бізнес-колаў", - сказаў намеснік старшыні.

На фестываль запрошана шмат прадстаўнікоў СМІ, таму будуць працаваць два прэс-цэнтры, а таксама дасягнута дамоўленасць, што канцэрты музычнага форуму будуць трансліравацца па тэлеканале "Беларусь 1".

"Мы спадзяёмся, што 13-ы фестываль (завяршаецца таксама 13 чысла і праходзіць у 2013 годзе), нягледзячы ні на што, будзе шчаслівым, - адзначыў мастацкі кіраўнік праекта Андрэй Каліна. - Мы ўпэўнены, што яго папулярнасць будзе расці, а колькасць гасцей і геаграфія пашырацца".

9 верасня 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1691
 
Ключевые слова:
Магілёў Золотой шлягер-2013 Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме