https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў пройдзе 31 жніўня ў Гродне


Міжнародны фестываль вулічных мастацтваў Grand Teatro пройдзе 31 жніўня ў Гродне, паведамілі арганізатары мерапрыемства - удзельнікі праекта "Жывая гісторыя".
Фестываль прысвечаны знакамітаму выхадцу з Гродна тэатральнаму мастаку і майстру эпатажу Льву Баксту.

Пад адкрытым небам на цэнтральнай пешаходнай вуліцы Савецкай абласнога цэнтра ў гэты дзень можна будзе ўбачыць ажыўшыя статуі, эквілібрыстаў, магаў і акцёраў вулічных тэатраў. На пляцоўцы каля Маладзёжнага цэнтра Гродна адбудзецца маляўнічае шоу. Жыхары і госці горада ўбачаць тэатралізаваны экскурс у гісторыю жыцця і творчасці Льва Бакста і пазнаёмяцца з рэпрадукцыямі работ мастака. Каля помніка В.Д.Сакалоўскаму размесціцца творчая пляцоўка для дзяцей.

На фестывалі выступіць спецыяльны госць - пластычны тэатр "ІнЖэст" з праграмай "Залаты век" (зялёная пляцоўка каля Гродзенскага гарвыканкама). Усяго ж у ім прымуць удзел амаль 30 артыстаў арыгінальных жанраў і вулічных тэатраў з Беларусі, Расіі і Літвы.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць рабочая група праекта "Жывая гісторыя", Гродзенскі аблвыканкам, гарвыканкам, Гродзенскі ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

"Жывая гісторыя" - маладзёжная ініцыятыва студэнтаў Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы, накіраваная на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны і развіццё турыстычнага патэнцыялу вобласці. Яе ўдзельнікам ужо ўдалося рэалізаваць нямала цікавых ідэй.

28 жніўня 2013, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1914
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Лев Бакст Гродна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме