https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдні кошт 1 кв.м жылля для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, па выніках 2013 года складзе Br5,9 млн


Аб гэтым паведаміла першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Ірына Архіпава на чарговым пасяджэнні рабочай групы па праблемных пытаннях у будаўнічай галіне.
"Мінбудархітэктуры сумесна з міністэрствамі фінансаў, эканомікі і прадстаўнікамі банкаўскага сектара краіны падлічыла сярэдні кошт квадратнага метра жылля для маючых патрэбу. Па выніках бягучага года ён складзе Br5,9 млн., а сярэднеўзважаны кошт 1 кв.м жылля для гэтай катэгорыі грамадзян на канец года будзе Br5,4 млн.", - паведаміла першы намеснік міністра. Домабудаўнічыя камбінаты Беларусі сумесна са спецыялістамі міністэрства пастаянна прымаюць меры па зніжэнню затрат, адпаведна і кошту будаўніцтва.

Ірына Архіпава паведаміла, што ў 2014 годзе для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і права на атрыманне льготных крэдытаў, плануецца пабудаваць 2,5 млн. кв.м жылля. З іх 1 млн. кв.м будзе ўзведзены па прынцыпу дзяржзаказу, яшчэ 1 млн. кв.м - гэта завяршэнне пачатага ўжо будаўніцтва жылых дамоў, увод якіх намечаны на наступны год, а астатнія 0,5 млн. кв.м будуць аднесены да індывідуальнага жылбуда.

Для вызначэння нарматыву кошту квадратнага метра для крэдытавання грамадзян на наступны год кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, старшыня рабочай групы Андрэй Кабякоў даручыў пралічыць рэсурсавым метадам кошт жылля па абласцях у розных тыпавых дамах для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на жнівень бягучага года. Гэты разлік, на яго думку, неабходна правесці з улікам заработнай платы будаўнікоў, нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, кошту будаўнічых матэрыялаў, канструкцый і спецтэхнікі.

28 жніўня 2013, Мінск
Кацярына Марковіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1600
 
Ключевые слова:
Строительство Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме