https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Легенда скрыпічнага мастацтва Максім Венгераў 12 кастрычніка ўпершыню выступіць у Мінску


Скрыпач-віртуоз Максім Венгераў упершыню выступіць у Мінску 12 кастрычніка ў праграме VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
Сольны канцэрт, дзе два аддзяленні маэстра, у чыіх руках самая вядомая скрыпка Страдывары 1727 года пад назвай "Крэйцэр" і смычок, які раней належаў аднаму з самых вялікіх скрыпачоў ХХ стагоддзя Яшу Хейфецу, будзе выконваць рамантычныя мініяцюры і шэдэўры класічнай музыкі, пройдзе на сцэне Вялікай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Музычныя крытыкі называюць Максіма Венгерава музычным калосам і несакрушальнай скалой, і ўсе без выключэння адзначаюць дасканаласць яго ігры і страсць, якую выпраменьвае скрыпка майстра. Канцэрты віртуоза нязменна з`яўляюцца падзеяй сусветнага маштабу. Ён іграе з лепшымі аркестрамі свету пад кіраўніцтвам самых славутых дырыжораў.

Адкрыццё VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета адбудзецца 2 кастрычніка ў Белдзяржфілармоніі. Фестываль, які ўпершыню адбыўся ў 2006 годзе, праводзіцца пад патранажам Прэзідэнта Беларусі і арыентаваны на аб`яднанне творчых сіл Беларусі, Расіі і іншых краін. Сюды кожны год прыязджаюць выдатныя артысты сучаснасці. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству ў маладых таленавітых музыкантаў ёсць магчымасць выступіць на адной сцэне з сусветна вядомымі артыстамі.

Аўтарам ідэі фестывалю і яго мастацкім кіраўніком стаў беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускнік Каралеўскай акадэміі музыкі Лондана Расціслаў Крымер. Ганаровым сустаршынёй арганізацыйнага камітэта фестывалю з`яўляецца народны артыст Расіі, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Расіі Юрый Башмет.

22 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1965
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Максим Венгеров Музыка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме