https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстава да Дня народнага адзінства адкрылася ў цэнтры Мінска


Выстава да Дня народнага адзінства адкрылася ў адміністрацыйным будынку ў цэнтры Мінска па адрасе вул. Карла Маркса, 38.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергеенка, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Аляксандр Храмой, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзімір Ліхадзедаў, а таксама супрацоўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

«1939 год — гэта радасць уз’яднання. Выстава ў думках пераносіць нас у тыя падзеі даваеннага часу», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Ён звярнуў увагу, што, калі б не было гэтага ўз’яднання, і калі б нямецка-фашысцкія войскі ў 1939-м рушылі фактычна да Мінска, то зусім па-іншаму маглі б разгортвацца і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, якая адбылася.

«Сваю гісторыю трэба ведаць. І я бачу, што інтарэс да нашай гісторыі ўзрастае ў апошнія гады, прычым не толькі сярод моладзі», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ён канстатаваў, што пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года беларускі народ быў раздзелены на працягу 18 гадоў. Фактычна частка краіны знаходзілася пад польскай акупацыяй. Мелі месца прыцясненне беларускай культуры, ліквідацыя беларускіх школ, палітыка паланізацыі, ушчамленне праваслаўных вернікаў. Практычна не развівалася і эканоміка рэгіёна. Палажэнні Рыжскага дагавора, якім прадугледжвалася захаванне правоў нацыянальных меншасцей, польскім бокам рэгулярна парушаліся.

Але беларускі народ не скарыўся і змагаўся за свае правы. У тыя гады на тэрыторыі далучаных да Польшчы беларускіх зямель у тым ліку выдаваліся розныя газеты, якія расказвалі праўду аб жыцці беларусаў.

Пэўным каталізатарам працэсу ўз’яднання стаў пачатак Другой сусветнай вайны. «Гэта быў радасны перыяд — верасень 1939 года. Яшчэ нічога не прадракала Вялікай Айчыннай вайны. Людзі з радасцю сустракалі ў тых рэгіёнах вызваліцеляў, паўсюдна размяшчаліся, устанаўліваліся органы савецкай улады. За два перадваенныя гады адкрываліся беларускія школы, музеі, пачала працаваць прамысловасць. Гэта значыць ішло інтэнсіўнае развіццё гэтай часткі — Заходняй Беларусі», — адзначыў Ігар Сергеенка.

Суверэнная Беларусь у бягучым годзе ўжо трэці раз адзначыць гэта свята, якое паступова набывае свае традыцыі і асаблівасці. Але звяртае на сябе ўвагу цікавы момант, што яго гісторыя бярэ пачатак яшчэ ў даваенныя гады. Няхай і не пад цяперашняй назвай, але свята было ўрачыста адзначана ў Беларусі 17 верасня 1940 года як дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад панскага прыгнёту. У святочным календары на 1941-ы год яно таксама значылася, але перашкодзіла вайна.

«У пасляваенны перыяд, паводле існуючых даных, свята было адзначана ў канцы 1940-х — 1949-м годзе. Новыя гістарычныя рэаліі пасляваеннага перыяду, утварэнне Польскай Народнай Рэспублікі, устанаўленне кантактаў з гэтай краінай... Паступова свята сышло, каб не абвастраць абстаноўку. Тым не менш, памяць пра 17 верасня захавалася ў назвах вуліц, сельгаспрадпрыемстваў. У большай ступені ў той частцы Беларусі, якую закранула польская акупацыя», — расказаў Ігар Сергеенка.

Дарэчы, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея на прэзентацыі выставы адзначыў, што называць вуліцы і плошчы населеных пунктаў у гонар 17 верасня можна было б і ва ўсходніх частках Беларусі, паколькі гэта агульнае свята для адзінай краіны.

Уладзімір Ліхадзедаў у размове з журналістамі падкрэсліў, што Дзень народнага адзінства для яго ў ліку галоўных дзяржаўных свят. «Самае важнае — мір. Сапраўды, хто што ні гаварыў бы, як ні ставіўся б, але дзякуючы нашаму Прэзідэнту ў нас тут мір. Дзякуючы яго палітыцы. Я гэта падтрымліваю. Вайна — гэта страшна», — сказаў ён.

Экспазіцыя ўяўляе сабой падборку плакатаў, фатаграфій і газет, якія расказваюць аб падзеях верасня — лістапада 1939 года: вызваленчым паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, станаўленні савецкай улады на вызваленай тэрыторыі і заканадаўчага замацавання ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР. Таксама ў экспазіцыі адлюстравана інфармацыя пра вядомых грамадска-палітычных дзеячаў таго часу — Сергея Прытыцкага, Аляксандра Чарвякова, Панцеляймона Панамарэнку, Максіма Танка і іншых.

Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «Бацькаўшчына» Уладзіміра Ліхадзедава.

Звязда, 13 верасня 2023
 
Дата публикации:13.09.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:228
 
Ключевые слова:
Дзень народнага адзінства Выставка Рижский мирный договор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме