https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Магілёве аб`яўлена аб правядзенні міжнароднага літаратурнага конкурсу памяці Канстанціна Сіманава


Яго арганізатарамі выступілі Магілёўскае гарадское аддзяленне "Рускага таварыства" і Магілёўскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы пасольства РФ, Расійскага цэнтра навукі і культуры (Мінск) і Магілёўскага гарадскога савета ветэранаў.
Як адзначаюць арганізатары конкурсу, яго галоўная мэта — прыцягнуць увагу грамадскасці да падзей Вялікай Айчыннай вайны, абароны Магілёва, а таксама да жыцця і творчасці савецкага паэта, пісьменніка і ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава. Акрамя таго, конкурс закліканы падтрымаць творча адораных людзей з Расіі, Беларусі і іншых краін.

Спаборніцтва літаратурных талентаў будзе праходзіць у намінацыях "Малая проза" і "Паэзія". Маладым літаратарам ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў прапаноўваецца напісаць сачыненне ў эпісталярным жанры на тэму "Вітаем, Канстанцін Міхайлавіч".

Тэмы для паэтаў і пісьменнікаў старэйшых за 18 гадоў — "Мужнасці храбрых спяваем мы славу" (літаратурныя творы на гэтую тэму павінны быць прысвечаны Канстанціну Сіманаву, гераічнай абароне Магілёва, падзеям лета 1941 года) і "Гэты мір завешчаны табе і мне" (барацьба за мір, сэнс і каштоўнасць чалавечага жыцця).

Прыём конкурсных работ пачаўся 1 жніўня і будзе доўжыцца па 16 лістапада. Вынікі літаратурнага спаборніцтва з уручэннем узнагарод пераможцаў будуць падведзены на Сіманаўскіх чытаннях, якія пройдуць у Магілёве 29 лістапада.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН
Магілёў, 10 жніўня 2013
 
Дата публикации:10.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1998
 
Ключевые слова:
Конкурс Магілёў Константин Симонов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме