https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзве камісіі парламента гатовы абмеркаваць прапановы праваабаронцаў аб альтэрнатыўнай службе ў Беларусі


Пра гэта паведаміла старшыня праўлення Lawtrend Алена Танкачова.
Дзве пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі не выключаюць магчымасці дадатковага абмеркавання прапаноў Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) у праект закона "Аб альтэрнатыўнай службе".

Адпаведныя лісты праваабаронцы атрымалі 12 жніўня з камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве і камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце ў адказ на звароты, якія 30 ліпеня былі накіраваныя ва ўсе 14 пастаянных камісій і на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі. У звароце праваабарончы цэнтр прасіў зняць грыф "Для службовага карыстання" са згаданага праекта закона і вынесці яго на публічнае абмеркаванне пры ўдзеле прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

У лістах абедзве камісіі падкрэслілі "важнасць публічнага абмеркавання праекта закона аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе" і не выключылі верагоднасці вярнуцца да абмеркавання паправак пры разглядзе законапраекта Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні. Законапраект павінен быць унесены ў парламент у кастрычніку гэтага года, паведаміла Танкачова.

"У маім разуменні гэта пазітыўныя знакі, — ацаніла праваабаронца адказы чыноўнікаў. — Гэта не фармальныя адпіскі, а спроба вырашыць, у якім рэжыме павінна прайсці абмеркаванне законапраекта. Абедзве камісіі фактычна пераказалі парадак, прадугледжаны рэгламентам, і звярнулі нашу ўвагу, што пасля паступлення законапраекта ў парламент ёсць сэнс падумаць, як зрабіць дакумент даступным для грамадскага абмеркавання".

На думку Танкачовай, праваабаронцы дамагліся разумення з боку парламентарыяў таго, што "закон рыхтаваўся ў закрытым рэжыме і грамадскасць не мела доступу да яго зместу".

Тым не менш той факт, што адказ на зварот прыйшоў ад няпрофільных камісій, з`яўляецца трывожным сігналам, лічаць праваабаронцы. Роўна як і тое, што законапраект будзе знаходзіцца ў камісіі па бяспецы, а не ў камісіі па заканадаўстве ці па правах чалавека. "Гэта трывожныя сігналы, бо ёсць верагоднасць, што нашы чаканні публічнага характару абмеркавання законапраекта некалькі завышаныя", — канстатавала Танкачова.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2013
 
Дата публикации:13.08.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1555
 
Ключевые слова:
Правозащита Альтернативная служба Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме