https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотавыстаўка "Скарбонка часу" прадстаўлена ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва


Выстаўка фатаграфічных работ "Скарбонка часу" маладой мастачкі Вольгі Савіч адкрылася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.
Гэта чорна-белыя здымкі ў шкляных рамках, усяго ў экспазіцыі 18 работ. На фатаграфіях адлюстраваны фрагменты архітэктуры Мінска, аднак пафасныя пабудовы "сталінскага ампіру" застаюцца за кадрам. Аўтар фіксуе тое, што не заўсёды можна ўбачыць: цені, трэшчыны, нечаканае спалучэнне форм і фактур. Ва ўзаемадзеянні з фатаграфічнай плёнкай яны пачынаюць жыць па-новаму. "Фотапраект, з аднаго боку, заўважае тое, што мы бачым, а з другога - тое, чаго мы не заўважаем. Хтосьці называе гэта энергетычным полем, і ў нейкі момант я гэта адчула і вырашыла ў такім выглядзе прапанаваць публіцы", - адзначыла Вольга Савіч.

Незвычайны праект ужо ацанілі за мяжой - прэзентацыі работ прайшлі ў Францыі і Літве. Адчуць скарацечнасць часу і зыбкасць навакольнага свету, якімі напоўнены фатаграфіі, жыхары і госці беларускай сталіцы могуць да 24 жніўня. Аўтар не выключае, што выстаўка будзе паказана і ў рэгіёнах краіны.

Вольга Савіч па адукацыі дызайнер. У 2005 годзе яна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, у тым жа годзе пачалала захапляцца фатаграфіяй. Нягледзячы на шматразовы ўдзел у выстаўках, Вольга не перастае самаўдасканальвацца. У бліжэйшых творчых планах мастачкі - паспрабаваць злучыць жывапіс, фатаграфію і гук.

7 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.08.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1896
 
Ключевые слова:
Выставка Фотография Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме