https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Універсальныя рабочыя з`явяцца ва ўсіх мінскіх ЖЭСах


Аб гэтым паведаміў 5 жніўня на аператыўнай нарадзе ў мэрыі генеральны дырэктар дзяржаўнага аб`яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Хадарцэвіч.
Спецыялістаў вузкага профілю ў мінскіх ЖЭСах заменяць універсальныя рабочыя.

Эксперыментальны праект стартаваў ужо ў трох ЖЭСах (нумар 32, нумар13, нумар 28) і добра сябе зарэкамендаваў, цяпер вопыт пераймаюць іншыя арганізацыі. Для работнікаў жыллёва-камунальных службаў арганізаваны спецыяльныя курсы, якія прадугледжваюць месяц тэарэтычнай і два месяцы практычнай падрыхтоўкі. Да канца года навучанне пройдуць каля 280 чалавек.

Рабочыя па комплекснаму ўтрыманню і рамонту будынкаў і збудаванняў будуць абслугоўваць каля 500 асабовых рахункаў, у іх функцыянальныя абавязкі будзе ўваходзіць выкананне сантэхнічных, электрычных, малярных і іншых работ.

"Мінчанам не трэба выклікаць асобна сантэхніка, электрыка, усе гэтыя работы выканае адзін майстар - у прыватнасці, і заменіць змяшальнік, і ўстановіць разетку. На расцэнках на паслугі новаўвядзенне ніяк не паўплывае, для жыльцоў плюс заключаецца ў тым, што за домам замацаваны адзін чалавек, да якога можна звярнуцца з рознымі праблемамі", - адзначыў Уладзімір Хадарцэвіч.

Таксама зменены падыходы да перыядычнасці тэхнічнага абслугоўвання месц агульнага карыстання. Апошнім часам адзначаецца дэфіцыт рабочых па комплекснаму прыбіранню, і прынята рашэнне аб змяненні рэжыму іх работы. Так, калі раней вільготнае прыбіранне пад`ездаў павінна было праводзіцца чатыры разы ў месяц, то па новых нормах - два разы ў месяц.

"Мы змяншаем перыядычнасць работ, але павышаем якасць іх правядзення. Графікі будуць размяшчацца на стэндах у ЖЭСах, жыльцы змогуць пракантраляваць іх выкананне. Калі ж узнікне неабходнасць у штотыднёвым прыбіранні, то прапануецца гэта аформіць як платную бытавую паслугу, але аналіз паказвае, што, як правіла, гэтага не патрабуецца, такія пытанні ўзнікаюць толькі ў зімовы перыяд", - сказаў Уладзімір Хадарцэвіч.

5 жніўня 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.08.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1633
 
Ключевые слова:
Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме