https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі хочуць адмовіцца ад бюджэтнага фінансавання агітацыйных расходаў кандыдатаў на выбарах


Гэта пытанне абмяркоўвалася на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях удасканалення выбарчага заканадаўства, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Як адзначыла на нарадзе старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, нават пры правядзенні выбараў у парламент ад насельніцтва пастаянна паступаюць скаргі, што яны не маюць інфармацыі аб кандыдатах.

У сувязі з гэтым прапанавана адмовіцца ад бюджэтнага фінансавання агітацыйных расходаў кандыдатаў і перадаць гэтыя сродкі мясцовым тэрытарыяльным і акруговым выбаркамам, каб яны выраблялі інфармацыйныя буклеты і разам з запрашэннем наведаць выбарчы ўчастак рассылалі іх выбаршчыкам. "Такім чынам дзяржава паклапоціцца, каб кожны выбаршчык валодаў інфармацыяй прынамсі аб тым, якія людзі выбіраюцца па канкрэтнай выбарчай акрузе", - сказала кіраўнік ЦВК.

Пры гэтым за кандыдатамі ў дэпутаты і прэзідэнты будзе захавана права на бясплатнае выкарыстанне дзяржаўных СМІ для перадвыбарных выступленняў, дэбатаў і апублікавання праграм.

Кандыдатам у прэзідэнты і дэпутаты ўсіх узроўняў прадастаўляецца права стварэння асабістых фінансавых фондаў за кошт уласных сродкаў, а таксама сродкаў грамадзян і юрыдычных асоб. Такое права цяпер устаноўлена законам для кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і кандыдатаў у прэзідэнты.

6 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1722
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси Господдержка Финансирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме