https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі дасягнула максімуму за апошнія 20 гадоў


Ппа гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі ў 2012 годзе чаканая працягласць жыцця павялічылася ў параўнанні з 2011 годам на 1,6 года і склала 72,2 года. Гэта самы высокі ўзровень больш як за 20 гадоў.

Апошні раз паказчык чаканай працягласці жыцця перавышаў 72 гады ў 1985 годзе.

Чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні ў Беларусі супадае з сярэднесусветным значэннем, але значна ўступае сярэднееўрапейскім паказчыкам.

У Беларусі назіраецца высокая розніца ў працягласці жыцця паміж мужчынамі і жанчынамі, у 2012 годзе яна склала 11 гадоў. Чаканая працягласць жыцця ў беларускіх мужчын - 66,6, у беларускіх жанчын - 77,6 года. Для параўнання: гэтыя паказчыкі ў Японіі складаюць адпаведна 79,4 і 85,9 года, у Канадзе - 78,7 і 83,3 года, у Францыі - 78,4 і 85,1 года, у Італіі - 79,6 і 84,7 года, у Германіі - 78,4 і 83,2 года, у Вялікабрытаніі - 78,9 і 82,7 года, у ЗША - 76,3 і 81,1 года. Беларусь апярэджвае Украіну і Расію па чаканай працягласці жыцця пры нараджэнні мужчын і жанчын: там гэтыя паказчыкі складаюць 66 і 75,9 года, 64 і 75,6 года адпаведна.

Статыстычны агляд падрыхтаваны да Сусветнага дня народнасельніцтва, які адзначаецца 11 ліпеня.

9 ліпеня 2013 Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.07.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1336
 
Ключевые слова:
Геронтология Продолжительность жизни Народонаселение Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме