https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Начная імша ў Будславе сабрала дзясяткі тысяч вернікаў


Начная імша ў Будславе (Мядзельскі раён Мінскай вобласці) сабрала дзясяткі тысяч вернікаў, паведамляе сайт Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by.
"Марыя прымае ўсіх. Яна адорвае ўсіх і кожнага паасобку сваёй радасцю, якая найперш выплывае са спаткання з Яе Сынам", — падкрэсліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас святой імшы, якая адбылася ўначы з 5 на 6 ліпеня. Перад літургіяй прадстаўнікі чатырох дыяцэзій унеслі копію абраза Маці Божай Будслаўскай, якая здзяйсняла перэгрынацыю (падарожжа) па Беларусі, і адбылася працэсія з копіяй абраза вакол будслаўскага парка.

Пачынаючы літургію, мітрапаліт прывітаў пілігрымаў, якія прыбылі на юбілейныя ўрачыстасці ў будслаўскім санктуарыі. Пастыр заклікаў удзельнікаў імшы прасіць Маці Божую Будслаўскую між іншым аб новых пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця і за Беларусь, каб "яна сапраўды была белай і святой".

Як заўважыў мітрапаліт, падобна святой Альжбеце, "і мы павінны прывітаць Марыю яе словамі: "Адкуль гэта нам, што Маці нашага Пана прыйшла да нас, прыйшла на нашу зямлю?" Яна, паводле слоў іерарха, "у цудатворным абразе прыйшла ў Будслаў чатыры стагоддзі таму, была з намі ў цяжкія гады ганенняў на касцёл і сёння з намі".

"Мы найчасцей просім Бога, каб нас выслухаў і дапамог. Але ці памятаем аб тым, што трэба і дзякаваць? А мы сапраўды маем за што дзякаваць і праслаўляць Бога, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. — Марыя прымае ўсіх. Яна адорвае ўсіх і кожнага паасобку сваёй радасцю, якая найперш выплывае са спаткання з Яе Сынам, дзякуючы чаму мы атрымліваем дар веры, без якой няма збаўлення".

"У цяжкія часы ганенняў на касцёл мы імкнуліся сюды, у славуты Будслаў, імкнуліся да Марыі, верачы, што Яна выпрасіць у свайго Сына ласку свабоды веравызнання", — заўважыў ён. Сёння ж, паводле слоў Кандрусевіча, "знаходзімся тут, каб дзякаваць Богу за гэты дар свабоды і прасіць Яго ласкі і сілы мудра і адказна яе выкарыстаць".

Нагадаем, юбілейны фэст у Будславе праходзіць 5 і 6 ліпеня пад дэвізам "Марыя — маці нашай веры". Папа рымскі Францыск у знак салідарнасці і падтрымкі накіраваў на ўрачыстасці ў Будслаў свайго легата — кардынала Жан-Луі Тарана.

Важнай падзеяй фэсту з`яўляецца завяршэнне перэгрынацыі копіі абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі.

БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2013
 
Дата публикации:06.07.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1869
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Будслаў
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме