https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь вывучыць вопыт музейнага маркетынгу


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік.
Беларусь упершыню вывучыць французскі вопыт арганізацыі музейнага маркетынгу. Беларускія спецыялісты восенню 2013 года наведаюць музейныя ўстановы Францыі.

У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць дырэктары буйнейшых музеяў сталіцы і рэгіёнаў: Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнага гістарычнага музея, Мірскага, Нясвіжскага замкаў і інш. Мэта візіту - вывучыць і пераняць вопыт прыцягнення публікі. Таксама беларускія эксперты азнаёмяцца з сістэмай аховы музейных прадметаў і каштоўнасцей.

"Францыя займае лідзіруючыя пазіцыі па развіццю музейнай справы. І работа з насельніцтвам там лічыцца адным з галоўных праектаў. Спадзяюся, візіт дасць магчымасць укараніць цікавыя ідэі ў Беларусі, што пасадзейнічае росту наведвальнасці нашых музеяў", - сказаў Васіль Чэрнік.

Чакаецца, што беларуская дэлегацыя наведае Парыж, Нансі, Ліён і Брэст. Візіт адбудзецца па запрашэнню французскага боку.

18 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1594
 
Ключевые слова:
Музеи Маркетинг Беларусь-Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме