https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лідскія пагранічнікі за тыдзень канфіскавалі тры беспілотнікі


Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Каля граніцы з Літвой у Воранаўскім раёне 2 верасня паводле інфармацыі ад мясцовых жыхароў затрымалі невядомага за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы. Парушальнікам аказаўся 28-гадовы жыхар Воранаўскага раёна. У яго быў тэлефон з беларускай і літоўскай сім-картамі. Затрыманы не змог растлумачыць, чаму знаходзіцца ў пагранічнай паласе. Пазней па месцы жыхарства затрыманага знайшлі два дроны.

Другі выпадак — таксама недалёка ад літоўскай граніцы каля населенага пункта Раўбішкі 7 верасня. За парушэнне пагранічнага рэжыму затрымалі 30-гадовага жыхара Ліды. Пагранічнікі агледзелі яго дом і знайшлі квадракоптар.

У першым выпадку ў дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння граніцы і парушэнне пагранічнага рэжыму, у другім — за парушэнне пагранічнага рэжыму.

Звязда, 11 верасня 2023
 
Дата публикации:11.09.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Ліда Граница Беспилотник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме