https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лошыцкі парк у Мінску 25 мая прыме Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясенні букет"


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства праводзіцца ў сталіцы пяты раз і збірае сотні майстроў з усёй Беларусі, дэманструючы мінчанам і гасцям сталіцы багацце і разнастайнасць беларускай народнай творчасці, яе рэгіянальныя асаблівасці і нацыянальную непаўторнасць.

У гэтым годзе паўдзельнічаць у свяце выказалі жаданне амаль 400 чалавек, якія прадстаўляюць практычна ўсе віды традыцыйных рамёстваў - разьбу па дрэве, ганчарства, ткацтва, вышыўку, саломапляценне, бісерапляценне, роспіс, мастацкую апрацоўку скуры, бяросты, ювелірнае майстэрства, лозапляценне і інш.

Майстры прывязуць з сабой калекцыі ўласных творчых работ, якія будуць аформлены ў выглядзе мастацка-этнаграфічных падворкаў. Будуць праводзіцца конкурсы, майстар-классы. Акрамя таго, фестывальная праграма прадугледжвае канцэртныя, забаўляльныя, пазнавальныя і іншыя нумары.

Арганізатарамі выступаюць Міністэрства культуры, грамадскае аб`яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці", упраўленне культуры Мінгарвыканкама.

21 мая 2013, Мінск
Надзея Радзівон - БЕЛТА
 
Дата публикации:21.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1658
 
Ключевые слова:
Выставка-ярмарка Ремёсла Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме