https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для эканомікі Беларусі


Такое меркаванне выказаў 24 мая журналістам прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі, дзе ён правёў нараду па пытаннях развіцця біятэхналагічнай галіны ў краіне.
Развіццё біятэхналагічнага напрамку з`яўляецца адным з 11 прыярытэтных напрамкаў развіцця эканомікі Беларусі да 2020 года. Вялікую ўвагу гэтаму пытанню ўдзяляе кіраўнік дзяржавы, пад яго кантролем знаходзяцца асноўныя праекты ў гэтым напрамку.

Сёння работа па развіццю біятэхналогій вядзецца не толькі ў акадэмічных установах, гэтым актыўна займаецца і Міністэрства аховы здароўя. "Я адзначыў бы, што гэта ўжо выйшла за межы навуковых лабараторый: мы маем шэраг вытворчасцей, якія выпускаюць біятэхналагічную прадукцыю", - сказаў Міхаіл Мясніковіч. Гэта новыя, канкурэнтныя на сусветных рынках тавары. Усё гэта робіцца для таго, каб забяспечыць імпартазамяшчэнне, а таксама пашырыць сферу прымянення новых прагрэсіўных тэхналогій шостага тэхналагічнага ўкладу.

Як адзначыў прэм`ер-міністр, заўсёды будзе актуальным усё, што звязана са здароўем чалавека. "На базе 9-й клінічнай бальніцы Міністэрства аховы здароўя, а таксама ў НАН Беларусі ўжо створаны ўласныя банкі стваловых клетак", - сказаў ён. Іх захаванасць складае 15 гадоў, аднак у рэспубліцы адпрацоўваюцца тэхналогіі, каб прадоўжыць тэрмін іх актыўнасці.

"Біятэхналогіі - гэта тэхналогіі для эканомікі Беларусі, - лічыць прэм`ер-міністр. - Гэта не патрабуе вялікіх энергетычных матэрыяльных затрат. Тут інтэлект. Прычым інтэлект дарагі, таму што ўсе гэтыя аперацыі, прэпараты даволі запатрабаваны на сусветным рынку". Так, толькі ў ЗША за 2012 год метадамі лячэння з прымяненнем стваловых клетак скарысталіся 43 млн. чалавек.

Беларусь таксама актыўна працуе ў гэтым напрамку. Сёння вучоныя плённа супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі, і, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у чымсьці Беларусь нават апярэджвае краіну-суседку. Размова, як растлумачыў прэм`ер-міністр, ідзе аб тым, што рэспубліка даволі фундаментальна рыхтуе матэрыяльную базу, каб і адбор клетачнай масы, і ачыстка ажыццяўляліся на вышэйшым узроўні.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што час, калі стваловыя клеткі ў Беларусі будуць прымяняцца для лячэння пацыентаў, ужо не за гарамі. Ужо сёння ёсць даволі нядрэнныя вынікі лячэння імі трафічнай язвы.

Такім чынам, рэзюмаваў прэм`ер-міністр, Беларусь не адстае ад сусветнага прагрэсу ў гэтай справе.

У час візіту Міхаіл Мясніковіч азнаёміўся з работай Цэнтра клетачных тэхналогій Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН, арганізацыяй вытворчасці стваловых клетак у яго мадэрнізаваных памяшканнях, ходам стварэння Міжнароднага навукова-медыцынскага цэнтра - Клетачныя тэхналогіі, а таксама з асноўнымі этапамі сертыфікацыі цэнтра на адпаведнасць міжнародным стандартам.

24 мая 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1552
 
Ключевые слова:
Биотехнологии Инновации Стволовые клетки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме