https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У гомельскай бібліятэцы адкрыецца тыфлакуток для слабавідушчых і невідушчых


3 снежня, у Міжнародны дзень інвалідаў, у Гомельскай абласной бібліятэцы імя Леніна адбудзецца адкрыццё тыфлакутка (тыфла — ад грэчаскага typhlos — сляпы) для слабавідушчых і невідушчых.
Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага аблвыканкама, тыфлакуток складаецца з машынкі, якая чытае, і камп`ютарнага абсталявання, што аснашчана праграмай JAWS for Windows Screen Reading Software, якая дае магчымасць доступу ў інтэрнэт.

Устаноўленае абсталяванне дазваляе счытваць інфармацыю з экрана ўслых, забяспечвае доступ не толькі да друкаванага тэксту, але і да электронных дакументаў, інтэрнэт-рэсурсаў. Машынка SARA СЕ — новае пакаленне аўтаномнай машыны для невідушчых і слабавідушчых карыстальнікаў, яна аўтаматычна скануе і чытае друкаваны матэрыял на 18 мовах. Для слабавідушчых ёсць магчымасць падключэння да манітора для павелічэння памеру шрыфту, а таксама падключэння да дысплэя Брайля. У камплектацыю машынкі ўваходзіць бібліятэка класічнай літаратуры — больш чым 200 кніг.

Скарыстацца паслугамі новага абсталявання змогуць жыхары Гомеля і Гомельскай вобласці — для гэтага ім трэба будзе запісацца ў бібліятэку.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 2 снежня 2012
 
Дата публикации:02.12.2012
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2624
 
Ключевые слова:
Международный день инвалидов Гомель Библиотека Соцзащита в Беларуси Благотворительность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме