https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Беларускі гістарычны часопіс" выхоўвае патрыётаў праз глыбокае асэнсаванне гісторыі Радзімы, актыўна прапагандуючы гістарычныя веды


Такое меркаванне выказаў 11-га красавіка на пасяджэнні круглага стала ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, прысвечаным 20-годдзю выдання, намеснік міністра адукацыі Беларусі Віктар Якжык.
Як адзначыў намеснік міністра, у пачатку 1990-х гадоў з`яўленне такога часопіса, адным з заснавальнікаў якога з`яўляецца Міністэрства адукацыі, было неабходна для асэнсавання гістарычнага лёсу краіны, гэта стала важным крокам на шляху станаўлення ўласна беларускай гістарычнай навукі і адукацыі. За 20 гадоў творчай і плённай работы часопіс заняў пачэснае месца сярод навукова-тэарэтычных, навукова-метадычных выданняў.

На старонках гэтага часопіса абмяркоўваліся нацыянальная канцэпцыя гісторыі і гістарычнай адукацыі ў Беларусі, першыя беларускія падручнікі па гісторыі, шляхі развіцця гістарычнай навукі і адукацыі, вучэбныя праграмы. З першага нумара ў часопісе друкаваліся матэрыялы, прызначаныя для школьных педагогаў. "Сумяшчэнне ў адным выданні навуковых і метадычных публікацый давала і дае цудоўную магчымасць настаўнікам гісторыі знаёміцца з дасягненнямі беларускіх вучоных у галіне гістарычных навук, вынікамі іх апошніх даследаванняў", - адзначыў Віктар Якжык.

Пры гэтым намеснік міністра падкрэсліў, што цяпер рэдакцыі неабходна больш актыўна займаць сваё месца ў віртуальнай прасторы, больш папулярызаваць тэму гісторыі ў Інтэрнэце, заняць нішу, звязаную з работай рэдакцыйнага калектыву з моладдзю і дзецьмі. "Часопіс можа і павінен быць цікавым для моладзі. У ім павінны быць матэрыялы як для вучоных, якія вывучаюць розныя глыбокія напрамкі гісторыі краіны, так і для тых, хто яшчэ толькі пачынае пазнаваць усе складаныя шляхі гістарычнага працэсу беларускай зямлі", - падкрэсліў ён.

Віктар Якжык упэўнены, што публікацыі часопіса ўзбагачаюць і дапаўняюць змест гістарычнай адукацыі, садзейнічаюць папулярызацыі гістарычных ведаў. "Вельмі важна, што значную ўвагу часопіс удзяляе асвятленню важных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Міністэрствам адукацыі, у прыватнасці рэспубліканскай краязнаўчай акцыі "Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!", якая ўжо 7-ы год праводзіцца ў Беларусі", - сказаў ён.

11 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2322
 
Ключевые слова:
История Патриотизм Образование в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме